Філон Гаркуша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Філон Гаркуша
Филон Оркуша
Заір Азгур. Філон Гаркуша.jpg
Заір Азгур. «Філон Гаркуша». 1944-1946. Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура
сцяг
Палкоўнік палтаўскі(руск.) бел.
1669 — 1670
Папярэднік: Косць Кульбіцкі
Пераемнік: Іван Нясвят
 
Дзейнасць: ваенны
Веравызнанне: праваслаўе
Нараджэнне: XVII стагоддзе
 
Ваенная служба
Гады службы: 1648 - 1670
Прыналежнасць: Войска Запарожскае(руск.) бел.
Званне: палкоўнік(руск.) бел.
Камандаваў: Рэчыцкі полк (1648 - 49)[1]
Корпус палескага апалчэння (1651)
Бітвы: Бітва пад Лоевам

Філон (Ілья) Гаркуша (?, Быхаў — ?) — палкоўнік казацкага атрада, паплечнік Багдана Хмяльніцкага[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся, верагодна, у Быхаве. У 1648 годзе з атрадам казакоў прыбыў з Украіны на Беларусь. Тут шэрагі паўстанцаў папоўнілі беларускія сяляне. Атрад Ф. Гаркушы ў баі каля мястэчка Горваль на пераправе цераз р. Бярэзіна разграміў буйны атрад стражніка вялікага літоўскага Рыгора Мірскага. У канцы 1648 года аблажыў добра ўмацаваную крэпасць Быхаў, але пад націскам войск Горскага і Паца вымушаны быў адступіць[2].

У 1651 г. узначальваў 15-тысячны атрад, які дзейнічаў у раёне р. Прыпяць, разграміў атрад палкоўніка Паўшы[2]. Да яго атрада беларускія сяляне далучаліся цэлымі староствамі[2]. У сакавіку-красавіку 1654 г. быў паслом Багдана Хмяльніцкага ў Маскве[2].

У 1656-м знаходзіўся з дыпламатычнай місіяй у Варшаве. У чэрвені 1657 камандаваў казачым войскам на Валыні. Падтрымліваў палітыку І. Выгоўскага. Прымаў удзел у выступе супраць паўстання(укр.) бел. М. Пушкара(руск.) бел.. Пасля гібелі апошняга быў прызначаны наказным палкоўнікам палтаўскім(руск.) бел. (май — лістапад 1658). Верагодна ўдзельнічаў у Канатопскай бітве. Пасля аб'яднання гетманам П. Дарашэнкам(руск.) бел. Правабярэжнай і Левабярэжная Украіны заняў урад палтаўскага палкоўніка (1669-70). Вызвалены ад пасады па гетманству Д. Ігнатовічам(руск.) бел..

Жывучы ў Палтаве, адыйшоў ад афіцэрскіх і ўрадавых спраў. Апошні раз згадваецца ў 1678 годзе як мясцовы гарадавы атаман(руск.) бел.. Далейшы лёс невядомы.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

З. І. Азгур у 1943 (паводле іншых звестак, у 1944-46 гадах[3]) годзе стварыў гіпсавы бюст Філона Гаркушы[2][4].

Зноскі

  1. Кривошея І.І. «Неурядова старшина Полтавського полку»
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Гаркуша Иван Федосеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 139. — 737 с.
  3. Мемарыяльны музей З. І. Азгура (руск.) 
  4. Творчество З. И. Азгура 1940-х годов (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]