Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Ісакавіча Азгура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Ісаакавіча Азгура
Выява лагатыпа
Лагатып
Профіль мастацкі, персанальны
Заснаваны 1996
Адкрыты 1996
Падпарадкаванасць Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Месцазнаходжанне вул. З. Азгура, 4 220100, г. Мінск
Адрас 220088, Республика Беларусь, город Минск, улица Азгура, 8
azgur.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Ісаакавіча Азгура — музей, прысвечаны жыццю і творчасці выдатнага беларускага скульптара Заіра Азгура. Знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. З. Азгура, д. 4.

Заснаваны 4 студзеня 1996 г. паводле ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб увекавечанні памяці народнага мастака СССР, Героя Сацыялістычнай Працы Азгура Заіра Ісакавіча». Адзіны манаграфічны музей у Рэспубліцы Беларусь, заснаваны на базе Творчай майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР (аддзяленне скульптуры) і асабістай майстэрні скульптара.

Інтэр’ер

Будынак у якім знаходзіцца музей быў узведзены ў 1984 г. па праекце архітэктара В. М. Аладава. Музей адкрыты там у 1996 годзе, з 1999 года будынак уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Пры будаўніцтве не былі праведзены геалагічныя даследаванні і будынак узвялі на апоўзні, з прычына чаго ён быў зачынены і прызнаны аварыйным. У 2004 годзе будынак музея быў перададзены гораду. Кіраванне культуры Мінгарвыканкама вылучыла неабходныя сродкі для правядзення прац па рэканструкцыі, рэстаўрацыі і ўзмацненню падмурка будынка[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Анисовец Л. Храм скульптуры // 7 дней. — 2000. — 19 февр.
  • Гуринович И. Время, стой! // Советская Белоруссия. — 2000. — 26 февр.
  • Данейка Е. Он честно и талантливо «ваял» свое время // Бел. деловая газета. — 2000. — 23 февр.
  • Жданович А. В память о создателе памятников // Белорусский рынок. — 2000. — 28 февр. — 5 марта (№ 8). — С. 31.
  • Марадудина Н. Эпоха в портретах // Вечерний Минск. — 2000. — 10 марта.
  • Свірко І. Гасцей чакаюць у музеі З. Азгура // Рэспубліка. — 2000. — 22 лют.
  • Сцяпура Н. Скарбніца беларускай скульптуры // Народная газета. — 2000. — 26 лют.
  • Шаранговіч Н. Вобраз адыходзячай эпохі // ЛіМ. — 2000. — 25 лют.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]