Горад Быхаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Быхаў
Bykhaw castle (cropped).jpg
Панарама з боку Дняпра
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Плошча
2,3 км²
Насельніцтва
17 012 чалавек[1] (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2231
Паштовы індэкс
213352, 213353
Аўтамабільны код
6
Горад Быхаў (Беларусь)
Горад Быхаў
Горад Быхаў (Магілёўская вобласць)
Горад Быхаў

Бы́хаў (афіц. транс.: Bychaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Быхаўскага раёна, цэнтр Дня беларускага пісьменства (2013); прыстань на Дняпры. У 50 км ад Магілёва; чыгуначная станцыя на лініі Магілёў—Жлобін, аўтадарогамі злучаны з Магілёвам, Рагачовам і з аўтамагістралямі Магілёў-Гомель, Магілёў—Бабруйск. Насельніцтва 17 012 чал. (2016)[1].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Існуе некалькі тлумачэнняў паходжання тапоніму «Быхаў». Згодна з найбольш пашыраным з іх, назва горада ўтварылася ад словазлучэння «быў хоў» — ва ўмацаваннях на месцы сучаснага Быхава жыхары Падняпроўя хаваліся ад ворагаў, таксама там спыняліся гандлёвыя караваны, што ішлі Дняпром[2]. Тым часам, на думку географа В. Жучкевіча, тапонім паходзіць ад асабістага імя Бых, пра што сведчыць суфікс -аў[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец XIV ст.), у 1430 г. сярод гарадоў, якія падтрымалі абранне Свідрыгайлы вялікім князем. Узнік на месцы ўмацаванага гарадзішча.

У 2-й чвэрці XV ст. належаў князю Дз. С. Друцкаму-Зубравіцкаму па пазванні Сякіра. Яго дачка Марына выйшла замуж за князя С. С. Гальшанскі-Трабскім і валодала Быхавам сумесна з мужам, а потым як удава. Памерла каля 1495 г., завяшчала Быхаў свайму ўнуку А. Гаштольду. Найбуйнейшыя магнаты свайго часу А. Гаштольд і яго адзіны сын Станіслаў валодалі Быхавам да смерці Станіслава ў 1542 г., потым усе маёнткі Гаштольдаў адышлі да вялікага князя Жыгімонта I Старога. Быхаў быў ператвораны ў цэнтр дзяржаўнага староства, здадзенага ў заклад князю І. Саламярэцкаму, які ў 1556 г. Быхаў пераклаў Е. А. Хадкевічу. Апошні ў 1560 г. атрымаў прывілей на валоданне Быхавам у якасці лена, пазней — у якасці вотчыны.

Быхаў на плане 1781 года

У 1561 г. Быхаў перайшоў да Я. Е. Хадкевіча, «графа на Шклове, Быхаве, Глуску і Мышы». У канцы XVI ст. тут пачата будаўніцтва быхаўскіх гарадскіх ўмацаванняў і Быхаўскага замка. Я. К. Хадкевіч (апошні ўладальнік Быхава з роду Хадкевічаў) заснаваны касцёл св. Казіміра. У 16—18 ст. працавала вядомая ў Еўропе Быхаўская людвісарня (гарматная ліцейня майстэрня), дзе мясцовыя высокакваліфікаваныя майстра выраблялі гарматы, ядры, кулі і інш.

Пасля шлюбу дачкі Я. К. Хадкевіча Ганны з сынам канцлера Л. Сапегі Янам Станіславам у 1621 г. Быхаў перайшоў да Сапегаў. Горадам валодалі Сапегі: Казімір Леў1635 г.), Павел Ян (16561665 гг.), Казімір Ян (да 1720 г.), Юры Станіслаў (да 1732 г.), Антоній Казімір (да 1739 г).

Панарама Быхава, гравюра XVII ст.

У 1-й палове XVII ст. ў адрозненне ад мястэчка Новы Быхаў Быхаў пачынаюць называць Старым Быхавам. Быў цэнтрам вялізнага Быхаўскага графства ў Аршанскім павеце. У 1648 г. горад асаджала, але не здолела ўзяць казацкае войска Ф. Гаркушы. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. Быхаў спярша вытрымаў працяглую аблогу расійскіх войскаў у 16541656 гадах, аднак у 1657 годзе захопнікі штурмам авалодалі ім. У 16601661 гадах пасля непрацяглай аблогі войска Вялікага Княства Літоўскага вызваліла горада.

У Паўночную вайну 17001721 гадоў важны стратэгічны пункт. 5 кастрычніка 1702 з прычыны пераходу Сапегаў на бок Швецыі цар маскоўскі Пётр I зруйнаваў горада і замак. У 1737 пры кляштары адкрылася школа. На 1747 у Быхаве было 247 двароў, працавалі бібліятэка, паташня, саладоўня, лазня, астрог[4]. Насельніцтва групавалася ў мяшчанскай і яўрэйскай абшчынах. За карыстанне зямлёй яны плацілі ўладальніку горада грашовы чынш і выконвалі павіннасці ў замку. На 1755 — 534 двары, малітоўная школа, 9 гандлёвых радоў; штогод праводзіліся 3 кірмашы[4].

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Быхаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам Быхаўскага павета Магілёўскай губерні17961805 заштатны горад Беларускай губерні). 16 жніўня 1781 ён атрымаў герб: «у чырвоным полі дзве скрыжаваныя чыгунныя гарматы»[5]. На 1783 у Быхаве было 534 будынкі, працавала павятовае вучылішча. У 1781 з'явіўся генеральны план, згодна з якім горад набыў рэгулярную структуру. У гэты час існавалі 3 уязныя брамы: Падольная (Дольная), што вяла да Дняпра, Магілёўская (у паўночнай частцы горада) і Рагачоўская (навабыхаўская, у паўднёвай частцы). На 1825 у Быхаве было 569 будынкаў, 2 навучальныя ўстановы, 8 крамаў, 13 корчмаў, 3 лазні, 5 садоў, 5 гаспадарскіх дамоў. Існаваў замак з 2 вежамі і 8 калонамі, мелася карцінная галерэя.

Панарама горада ў кан. XIX ст.

Па здушэнні вызваленчага паўстання (18301831) расійскія ўлады канфіскавалі Быхаўскі маёнтак у Сапегаў. На 1841 у месце 652 будынкі, 19 вуліц і завулкаў, флянелевая фабрыка. У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання (18631864) у ваколіцах Быхава дзейнічаў аддзел на чале з І. Анцыпам. На пачатак 1880-х — 809 будынкаў, у тым ліку 3 цагляныя, 2 прадпрыемствы з вырабу запалак і цэглы, крупадзёрка, 4 ветраныя млыны, двухкласая павятовая і прыходскае вучылішча, 1 цагляная і 3 драўляныя цэрквы, 2 касцёлы, сінагога, 10 малітоўных школ; гарбарная майстэрня (з 1880), тэлеграфная станцыя (з 1882), працавалі 84 гандлёвыя пункты. Згодна з вынікамі перапісу 1897 года ў Быхаве было 816 будынкаў, на галоўных вуліцах з'явіліся дашчатыя тратуары (1876), газавыя ліхтары (1878), усталяваны гарадскі гадзіннік (1879), запрацавалі бальніца (6 ложкаў), аптэка, паштовая і натарыяльная канторы. У 1902 праз горад прайшў чыгунка, якая надала моцны імпульс яго эканамічнаму развіццю. На 1911 працавалі 6 навучальных устаноў, у тым ліку чатырохкласная гарадская, ніжэйшая і рамесная вучылішча, прыходскія мужчынская і жаночая вучылішча, 2 царкоўна-прыходскія школы. У жніўні 1913 года адкрыўся першы кінатэатр, запрацавалі мукамольнай і лесапільнай прадпрыемствы. У 1916 годзе ў Быхаве збудавалі мост праз Дняпро. У I Сусветную вайну 5 сакавіка 1918 горада занялі нямецкія войскі, пазней — корпус Ю. Доўнар-Мусніцкага. 11 лістапада 1918 сюды ўвайшлі савецкія войскі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Быхаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Быхаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну. На 1926 у месце было 1120 будынкаў, адбыўся ўвод у эксплуатацыю электрастанцыі. У 1930-я савецкія ўлады ўзарвалі званіцу касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, помнік архітэктуры XVIII ст.[6] У Другую сусветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Пасля вайны савецкія ўлады зруйнавалі будынак касцёла.

1 верасня 2013 у Быхаве прайшоў Дзень беларускага пісьменства, у цэнтры горада адбылося ўрачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі «Баркулабаўскі летапіс». Да юбілейнага свята адкрыліся абноўленыя цэнтр культуры, кінатэатр, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, чыгуначная і аўтобусная станцыі; пачалася рэстаўрацыя замка Хадкевічаў і Сапегаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Днепр».

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Быхаве працуюць 4 сярэднія, музычная школы.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць 6 бібліятэк. У 1979 адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музей.

Мас-медыя[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе выдаецца раённая газета «Маяк Прыдняпроўя».

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Быхаўскі гісторыка-краязнаўчы музей.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.) 
  2. Гісторыя Быхаўшчыны (руск.) . Быховский районный исполнительный комитет (21 жніўня 2011).
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 43.
  4. 4,0 4,1 4,2 Насевіч В. Быхаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 360.
  5. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  6. Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 395.
  7. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 227.
  8. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 228.
  9. Sulimierski S. Bychów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 489.
  10. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 229.
  11. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 230.
  12. Насевіч В., Удальцоў В. Быхаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 146.
  13. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. С. 378.
  14. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 225.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]