Х’ю Лоры

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Х'ю Лоры)
Перайсці да: рух, знайсці
Х’ю Лоры
Hugh Laurie
Hugh Laurie 2009 crop.jpg
Дата нараджэння:

11 чэрвеня 1959(1959-06-11)[1][2] (58 гадоў)

Месца нараджэння:

Оксфард, Оксфардшыр, Англія, Вялікабрытанія[3]

Грамадзянства:

Вялікабрытанія

Бацька:

Ran Laurie[d]

Адукацыя:

Кембрыджскі ўніверсітэт
Ітанскі каледж[d]

Прафесія:

акцёр, пісьменнік, музыка

Кар'ера:

1982—дагэтуль

Кірунак:

блюз

Узнагароды:
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
«Залаты глобус»
(2005, 2006)
IMDb:

ID 0491402

hughlaurieblues.com
Commons-logo.svg Х’ю Лоры на ВікіСховішчы

Джэймс Х'ю Кэлам Лоры (англ.: James Hugh Calum Laurie, 11 чэрвеня 1959 года, Оксфард, Вялікабрытанія) — англійскі акцёр, комік, музыкант, сцэнарыст, рэжысёр, прадзюсар, пісьменнік і спявак. Ён упершыню стаў вядомы як адзін з вядучых шоу Фрая і Лоры, разам са сваім сябрам Стывенам Фраем, з якім ён далучыўся да акцёрскага складу ў серыялах «Чорная гадзюка» і «Джыўс і Вустэр», дзе здымаліся з 1987 да 1999 гады. З 2004 года Х’ю гуляе ролю доктара Грэгары Хауса, за якую атрымаў два «Залатых глобуса», две ўзнагароды Гільдыі акцёраў ЗША і некалькі намінацый на прэмію «Эмі».

Лоры таксама ўдзельнічаў у фільмах, як то «Розум і пачуцці» (1995), дыснееўскім «101 далматынец» (1996), «Злодеі» (1997), «Палёт Фенікса» (2004), «Монстры супраць прышэльцаў» (2009) і фільмах «Сцюарт Літл».

Па стане на жнівень 2010 года Лоры з'яўляецца самым высокааплатным акцёрам у драматычным серыяле на амерыканскім тэлебачанні[4]. Ён быў уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінэса 2011 годзе як самы высокааплатны акцёр тэлевізійнай драмы, зарабляючы 700 тысяч долараў ЗША[5] за здымку ў адным эпізодзе серыяла, і як самы папулярны чалавек на тэлебачанні[6][7].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115391525 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Hugh Laurie // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115391525 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. «Brit Hugh Laurie tops US television pay league». The First Post.
  5. «Hugh Laurie Rocks the House». BBS news.com
  6. «Justin Bieber, Miranda Cosgrove, & Lady Gaga Are Welcomed Into 2012 Guinness World Records». RyanSeacrest.com.
  7. «Guinness Book of Records: Hugh Laurie is most watched man on television». Telegraph.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Доктар Хаус Шаблон:Прэмія «Залаты глобус» за лепшую мужчынскую ролю ў тэлевізійным серыяле — драма 2001—2020 Шаблон:Прэмія «Гільдыя кінаакцёраў» за лепшую мужчынскую ролю ў драматычным серыяле 2001-...