Хуанфран Торэс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Хуанфран
Juanfran 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Хуан Франсіска Торэс Белен
Мянушка Хуанфран (Juanfran)
Нарадзіўся 9 студзеня 1985(1985-01-09)[1] (33 гады)
Крэвільентэ[d], камарка Бах-Віналопа[d], правінцыя Алікантэ[d], аўтаномная супольнасць Валенсія, Іспанія
Грамадзянства Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост 180 см
Вага 72 кг
Пазіцыя правы паўабаронца, правы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Іспаніі Атлетыка Мадрыд
Нумар 20
Кар’ера
Моладзевыя клубы
1994 — 2001 Сцяг Іспаніі Кельме
2001 — 2002 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд
Клубная кар’ера*
2002 — 2006 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 6 (0)
2002 — 2005  Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд B 56 (6)
2005 — 2006   Сцяг Іспаніі Эспаньёл 30 (1)
2006 — 2011 Сцяг Іспаніі Асасуна 148 (12)
2011 — Сцяг Іспаніі Атлетыка Мадрыд 139 (2)
Нацыянальная зборная**
2003 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 17) 4 (1)
2003 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 18) 3 (0)
2004 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 19) 4 (1)
2003 — 2005 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 20) 11 (3)
2004 — 2006 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 21) 9 (0)
2012 — Сцяг Іспаніі Іспанія 9 (1)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Польшча/Украіна 2012

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 красавіка 2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 чэрвеня 2014.

Хуан Франсіска «Хуанфран» Торэс Белен (ісп.: Juan Francisco «Juanfran» Torres Belén; нар. 9 студзеня 1985, Крэвільентэ, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца клуба «Атлетыка» і зборнай Іспаніі. Гуляе, у асноўным, на пазіцыі правага абаронцы.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Рэал» Мадрыд[правіць | правіць зыходнік]

Хуанфран з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі мадрыдскага «Рэала», дэбютаваўшы ў складзе клуба 24 студзеня 2004 года. У той дзень ігрок правёў на пляцоўцы 15 хвілін у пераможным матчы супраць «Вільярэала», пасля чаго выступаў, у асноўным, у другой камандзе клуба. Сезон 2005/06 правёў у арэндзе ў клубе «Эспаньёл», дзе атрымаў вопыт рэгулярных выступаў у Ла Лізе і заваяваў свой першы буйны трафей, стаўшы ўладальнікам Кубка Іспаніі.

«Асасуна»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля сканчэння тэрміну арэнды Хуанфран вярнуўся ў «Рэал», аднак адразу ж перайшоў да іншага прадстаўніка іспанскага элітнага дывізіёна клуба «Асасуна», заключыўшы з ім паўнавартасны кантракт. Гуляючы ў складзе «Асасуны», выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды.

«Атлетыка»[правіць | правіць зыходнік]

11 студзеня 2011 года Хуанфран падпісаў кантракт з клубам «Атлетыка» Мадрыд да чэрвеня 2015 года.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

26 мая 2012 года таварыскім матчам супраць зборнай Сербіі дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Іспаніі. Нягледзячы на практычную адсутнасць вопыту выступаў у складзе першай зборнай Іспаніі, быў уключаны ў заяўку для ўдзелу ў фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы 2012.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Эспаньёл»:

«Атлетыка»:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Іспанія:

Зноскі

  1. Juanfran // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]