Часавыя паясы Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Часавыя паясы Еўропы:
сіні Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC+0)
Заходнееўрапейскі летні час (UTC+1)
блакітны Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC+0)
чырвоны Цэнтральнаеўрапейскі час (CET) (UTC+1)
Цэнтральнаеўрап. летні час (UTC+2)
жоўты Калінінградскі час (USZ1) (UTC+2)
хакі Усходнееўрапейскі час (EET) (UTC+2)
Усходнееўрапейскі летні час (UTC+3)
зялёны Мінскі час (FET), Маскоўскі час (MSK) (UTC+3)
Светлыя колеры паказваюць на тое, што ў краіне няма летняга часу: Алжыр, Ісландыя, Расія, Беларусь, Туніс.

Тэрыторыя Беларусі размяшчаецца ў адной часавай зоне пад назвай EET (UTC+2), але ў краіне ўстаноўлены час у якога розніца з Грынвічам +3 гадзіны (UTC+3). Час устанаўліваецца як паясны час плюс адна гадзіна[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 1991 года ў Беларускай ССР дзейнічаў дэкрэтны час. У 1992 годзе[2] быў зацверджаны паясны час.

З 1991 па сакавік 2011 года ўжываўся паясны час і меў месца дадатковы штогадовы перавод гадзіннікавай стрэлкі ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 на 1 гадзіну наперад (летні час) і ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 на 1 гадзіну назад[2].

З восені 2011 года Беларусь услед за Расіяй адмовілася ад сезоннага пераводу стрэлак. Усталяваны круглагодны час UTC+3[3] (гэта значыць гэтак жа, як і ў 1930—1990 гады). Захоўваецца пастаянная розніца ў 1 гадзіну з Масквой.

Зноскі