Частата (статыстыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістаграма  (англ.) часу ад дому да працы, по дадзеным перапісу 2000 года ў ЗША. Гістаграмы паказваюць частоты назіранняў, якія адбываюцца ў пэўных дыяпазонах значэнняў

У статыстыцы частата́ (або абсалютная частата) падзеі гэта лік , які паказвае колькі раз падзея адбылася ў эксперыменце або даследаванні. Каб паказаць такія частоты графічна, звычайна выкарыстоўваюць гістаграмы.

Тыпы частот[правіць | правіць зыходнік]

Кумулятыўная часта ўяўляе сабой суму абсалютных частот ўсіх падзей спарадкаванага спіса падзей на ўзроўне роўным або ніжэйшым за вызначаны.

Адносная частата падзеі (або эмпірычная імавернасць  (англ.)) ўяўляе сабой абсалютную частату, нармалізаваную па агульнай колькасці падзей:

Адлюстраванне частот[правіць | правіць зыходнік]

Існуе некалькі асноўных метадаў адлюстраваць частоты

Гістаграмы[правіць | правіць зыходнік]

Гістаграма ўяўляе сабой графічнае адлюстраванне таблічных частот, калі на малюнку частоты назіранняў у пэўным інтэрвале атабражаюць прапарцыйнымі квадратамі або прамавугольнікамі. Звычайна па васі́ абсцыс адлюстраваць таблічныя частоты, а па васі ардынат — частату. Такім чынам, шырыня кожнага прамавугольніка адлюстроўвае дыяпазон пэўных таблічных частот, а вышыня — шчыльнасць частаты ў гэтым інтэрвале (частата дзеленая на шырыню інтэрвала). Пры неабходнасці адлюстраваць адносныя частоты гістаграму можна нармалізаваць. У гэтым выпадку гістаграма паказвае долю выпадкаў кожнай катэгорыі ад агульнай колькасці выпадкаў, якая прымаецца роўнай да 1. Пры гэтым звычайна катэгорыі звычайна вызначаюцца як паслядоўныя неперасякальныя інтэрвалы зменнай. Катэгорыі (інтэрвалы) павінны быць сумежнымі, і часта выбіраюцца так, каб быць аднаго і таго ж памеру.