Чыкалавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Чыкалавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Пасялковы савет
Каардынаты
Першая згадка
СААТА
3203757091
Чыкалавічы на карце Беларусі ±
Чыкалавічы (Беларусь)
Чыкалавічы
Чыкалавічы (Гомельская вобласць)
Чыкалавічы

Чы́калавічы[1] (трансліт.: Čykalavičy, руск.: Чикаловичи) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Камарынскага пасялковага савета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (130 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 56 км на поўдзень ад Брагіна, 12 км ад чыгуначнай станцыі Пасудава (на лініі Оўруч — Палтава), 165 км ад Гомеля, на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з ледзь выгінастай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўленае археолагамі гарадзішча (за 3,5 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Высокі) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства ВКЛ. У 1567 годзе згадана ў вопісе войска Вялікага Княства Літоўскага. У Васкрасенскай царкве захоўваліся метрычныя кнігі з 1770 года, мелася евангелле 1773 года кіеўскага выдання.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1886 годзе знаходзіліся вадзяны млын, новы драўляны будынак царквы, дзейнічала царкоўна-прыхадская школа. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета.

З 8 снежня 1926 года па 15 ліпеня 1961 года цэнтр Чыкалавіцкага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (па 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Ленінскі шлях», працавалі 2 ветракі і гамарня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 года фашысты спалілі 190 двароў. У баі за вёску 22 верасня 1943 года вызначыліся камандзір роты старшы лейтэнант У. М. Зарэмба і радавы М. І. Дружынін (захапілі штабны аўтобус праціўніка з каштоўнымі дакументамі, ім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 89 мясцовых жыхароў. У памяць пра загінулых у 1966 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны абеліск.

У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр — вёска Калыбань).

З 15 ліпеня 1961 года па 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Калыбанскага сельсавета[3], да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1795 год — 2 двары.
  • 1850 год — 31 двор.
  • 1886 год — 63 двары, 370 жыхароў.
  • 1908 год — 108 двароў, 433 жыхары.
  • 1940 год — 215 двароў, 780 жыхароў.
  • 1959 год — 727 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (130 сем’яў) пераселены.

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]