Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка
Фатаграфія
Гаўрыла Вашчанка на сваёй юбілейнай выставе ў Нацыянальным мастацкім музее Беларусі 12.12.2013
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1928(1928-06-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лютага 2014(2014-02-14) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр пейзаж, нацюрморт, партрэт і тэматычная карціна[d]
Вучоба
Мастацкі кірунак Рэалізм
Вядомыя працы «Зямля пад белымі крыламі»
Уплыў Іван Фёдаравіч Гутараў[d]
Уплыў на Юрый Гаўрын
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гаўрыла Вашчанка (20 чэрвеня 1928, в. Чыкалавічы, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 14 лютага 2014) — беларускі мастак, жывапісец[1]. Народны мастак БССР (1988). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1977)[1]. Прафесар (1980)[1]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1987).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва ў 1955[1]. На педагагічнай працы з 1955 (з 1961 у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, загадчык кафедрай манументальна-дэкаратыўнага мастацтва з 1975)[1].

Персанальная карцінная галерэя Вашчанкі з 2002 дзейнічае ў Гомелі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

«Спалох. Палеская песня.» 1968—1996. Фрагмент карціны на паштовай марцы Беларусі

Працаваў у галіне станковага жывапісу, акварэлі, манументальнай размалёўкі і вітражу. Аўтар станковых і манументальных твораў пра гераізм савецкага народа ў гады Айчыннай вайны і пасляваеннай стваральнай працы[1]. Значнае месца ў творчасці Вашчанкі займала тэма адлюстраванння жыцця сучаснага Палесся (карціны «Маё Палессе», 1971; «Нафтавікі Палесся», «Сакавік», абедзве 1973)[1].

Работы вылучаюцца жанравай і тэматычнай разнастайнасцю, роздумам над актуальнымі праблемамі часу і мінуўшчынай роднай зямлі, патрыятызмам. Характэрнай іх асаблівасцю з'яўляецца глыбокі філасофскі змест, пераданы лаканічнымі выяўленчымі сродкамі[1].

Сярод твораў: «Ад Савецкага інфармбюро», «Непакораная» (абедзве 1967), «Бетон», «Косцік» (абедзве 1970), «Юнацтва» (1971), «Маё Палессе», «Дума пра хлеб» (абедзве 1973), «Балада пра мужнасць» (1974), «Жнівень» (1975), «Мацярынскія крылы» (1975), «Прастора» (1978), «Нацюрморт з барэльефам Гусоўскага» (1986) і інш. Важным падзеям беларускай гісторыі прысвечаны палотны «Грунвальдская бітва» (1985), трыпціх пра паўстанне К. Каліноўскага «За зямлю, за волю» (1983), «Балада пра мужнасць» (1974) і інш.

Аўтар мазаічнага пано «Палёт» (1963) у Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у Мінску. Зрабіў манументальныя размалёўкі «Зямля светлагорская» (1973[1], Палац культуры хімікаў у Светлагорску), энкаўстыкі[ru] «Асветнікі» (1976, Ліцэй БДУ), вітражы і люстры ў касцёле Сымона і Алены (1974, Мінск) і інш[1].

Стварыў партрэты пісьменнікаў, асветнікаў, дзяржаўна-палітычных дзеячаў Беларусі — Я. Купалы, Я. Коласа, Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, К. Астрожскага, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і Ващенко Гавриил Харитонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 107. — 737 с.



Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Драчоў П. Народжаны беларускім Палессем / П. Драчоў // Беларускі гістарычны часопіс. — 2004. — № 2. — с. 32-33.
  • Тараканава М. Манументальны сімвалізм Гаўрылы Вашчанкі / М. Тараканава. // Роднае слова. — 2003. — № 6. — с. 93-95.
  • Шаура Г. Ф., Г. Х. Вашчанка. — Мн., 1978
  • Гавриил Ващенко: Живопись. Монументальное искусство/сост. О. П. Воронова. — М., 1980.