Шанхай Мастэрс 2008 (снукер)
| Шанхай Мастэрс 2008 | |
| Сезон | 2008/2009 |
|---|---|
| Тэрміны | 29 верасня — 5 кастрычніка 2008 |
| Арэна | Шанхайская гранд-сцэна |
| Горад | Шанхай |
| Краіна | Кітай |
| Арганізацыя | WPBSA |
| Спонсар | Roewe |
| Фармат | Рэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £282,000 |
| Прызавыя пераможцы | £52,000 |
| Мінулы чэмпіён | |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 10:8 |
| Статыстыка турніру | |
| Колькасць удзельнікаў | 39 |
| Колькасць матчаў | 37 |
| Найвышэйшая серыя | 147 (Джэймі Коўп) (кваліфікацыя: 130 (Лі Спік)) |
| ←2007 ● Шанхай Мастэрс ● 2009→ | |
| Снукерны сезон 2008/2009 | |
| ←Трафей Паўночнай Ірландыі | Гран-пры→ |
Шанхай Мастэрс 2008 (англ.: Shanghai Masters 2008, таксама вядомы як Roewe Shanghai Masters 2008 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 29 верасня па 5 кастрычніка 2008 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў другім розыгрышам Шанхай Мастэрс, які праходзіць штогод з 2007 года. Кампанія Roewe упершыню спансіравала Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £282,000 (на £32,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £52,000 атрымаў пераможца (на £4,000 больш, чым у мінулым годзе).
Прызавыя грошы
[правіць | правіць зыходнік]Кампанія Roewe упершыню спансіравала Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £32,000 і склаў £282,000, стаўшы рэкордным прызавым фондам гэтага турніру. Таксама на £4,000 больш у параўнанні з розыгрышам 2007 года атрымаў пераможца турніру — £52,000.
| Дасягненне | Прызавыя |
|---|---|
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Паўфіналісты | |
| Чвэрцьфіналісты | |
| 1/8 фіналу | |
| 1/16 фіналу | |
| 1/24 фіналу | |
| 1/32 фіналу | |
| Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі | |
| Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі | |
| Максімальны брэйк у кваліфікацыі | |
| Максімальны брэйк у асноўнай стадыі | |
| Агульны прызавы фонд |
Рэйтынгавыя ачкі
[правіць | правіць зыходнік]Шанхай Мастэрс 2008 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 6250, 7500 і 10000 адпаведна.
| Дасягненне | Ачкі | Ачкі (СГ)[a] |
|---|---|---|
| Пераможца | ||
| Фіналіст | ||
| Паўфіналісты | ||
| Чвэрцьфіналісты | ||
| 1/8 фіналу | ||
| 1/16 фіналу | ||
| 1/24 фіналу (квал.) | ||
| 1/32 фіналу (квал.) | ||
| 1/40 фіналу (квал.) | ||
| 1/48 фіналу (квал.) |
Уайлдкард раўнд
[правіць | правіць зыходнік]Сем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Чжан Аньда, Ах Булацзян, Сяа Гадун, Лі Янь, Лі Юань, Юй Дэлу і Цаа Сіньлун. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць семярых выпадковых гульцоў з самымі нізкімі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Рыкі Уолдэна, Джада Трампа, Джымі Уайта, Энтані Хэмілтана, Эндзі Хікса, Тома Форда і Сцюарта Пэтмана.
| Першы гулец | Лік | Другі гулец |
|---|---|---|
| 5-0 | ||
| 5-4 | ||
| 5-2 | ||
| 5-1 | ||
| 5-1 | ||
| 5-4 | ||
| 5-1 |
Асноўная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Фінал
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку сезона 2008/2009 Рыкі Уолдэн перамог на турніры Six-red Snooker International па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, перайграўшы ў фінальным паядынку Сцюарта Бінэма з лікам 8:3, а таксама дайшоў да паўфіналу прафесійна-аматарскага турніру Пол Хантэр Класік, дзе саступіў Шону Мёрфі з лікам 2:3. На першым рэйтынгавым турніры сезона, Трафеі Паўночнай Ірландыі, Уолдэн саступіў у 1/24 фіналу будучаму фіналісту Дэйву Харальду з лікам 2:5. Для Роні О’Салівана фінал Шанхай Мастэрс стаў другім рэйтынгавым фіналам у сезоне пасля перамогі на Трафеі Паўночнай Ірландыі, дзе ў фінале ён перайграў Дэйва Харальда з лікам 9:3. Такім чынам, О'Саліван выйшаў у трэці фінал рэйтынгавых турніраў запар (з чэмпіянату свету 2008 года).
Фінал Шанхай Мастэрс 2008 стаў першым выпадкам у гісторыі турніру, калі ў вырашальным паядынку гулялі два англічаніны, і другім запар, калі ў фінале гулялі прадстаўнікі адной краіны (у 2007 годзе ў фінале сустрэліся валійскія снукерысты).
Для 25-гадовага Уолдэна фінал Шанхай Мастэрс стаў першым рэйтынгавым фіналам у кар'еры. Да гэтага яго найлепшым дасягненнем рэйтынгавага ўзроўню была чвэрцьфінальная стадыя, да якой ён дайшоў на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2005 года, дзе саступіў Стывену Хендры з лікам 0:5. У прафесійнай кар'еры Роні О’Салівана гэты фінал стаў 31-м на рэйтынгавых турнірах, з якіх да гэтага ён выйграў 21 тытул, 9 разоў саступіўшы ў вырашальных паядынках.
| Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Тэры Камільеры. Шанхайская гранд-сцэна, Шанхай, Кітай, 5 кастрычніка 2008. | ||
| Рыкі Уолдэн |
10–8 | Роні О’Саліван (2) |
|
Статыстыка гульцоў
| ||
|
Асабістыя сустрэчы
| ||
| Дзённая сесія: 0–88, 61–47, 113–20 (74), 99–4 (94), 22–86 (58), 0–95 (64), 1–87 (87), 77–38 (56), 0–78 (78) Вячэрняя сесія: 104–0 (95), 5–122 (108), 78–21, 65–25, 16–82 (82), 73–23 (59), 84–4, 30–66, 105–11 (105) | ||
| 105 | Найвышэйшая серыя | 108 |
| 1 | Соценныя серыі | 1 |
| 6 | Серыі 50+ | 6 |
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.