Эдгар Станіслававіч Аляхновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Эдгар Аляхновіч)
Футбол
Эдгар Аляхновіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эдгар Станіслававіч Аляхновіч
Нарадзіўся 17 мая 1987(1987-05-17)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 71 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Брэст)
Нумар 23
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2009 Беларусь Дынама (Брэст) 54 (4)
2010—2016 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 130 (7)
2017—2018 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 26 (3)
2018   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 28 (1)
2019—2020 Беларусь Дынама (Мінск) 38 (0)
2021— Беларусь Дынама (Брэст) 48 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013—2014 Беларусь Беларусь 15 (1)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 снежня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 лістапада 2015

Эдгар Аляхновіч (нар. 17 мая 1987, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Дынама». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2013—2014).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, па заканчэнні якой, аднак, Эдгара адмовіліся браць у дубль мясцовага «Дынама». Таму ён паступіў у ВНУ на праграміста. Але праз некаторы час ўсё ж такі далучыўся да дубля брэсцкага клуба. У 2007 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе, а на наступны год стаў трывалым іграком асновы «Дынама».

У снежні 2009 года стаў іграком барысаўскага БАТЭ. У складзе БАТЭ стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але нярэдка далучаўся да атак сваёй каманды, забіў даволі шмат галоў прыгожымі ударамі здалёк.

У сезоне 2013 Эдгар, які да таго гуляў выключна паўабаронцу, стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі правага абаронцы. У выніку амаль увесь сезон правёў на гэтай пазіцыі, толькі зрэдку выступаючы ў апорнай зоне. У ліпені 2013 года падоўжыў кантракт з БАТЭ да 2016 года[4].

У сезоне 2014, пасля вяртання ў каманду Анры Хагуша, страціў месца правага абаронцы. У пачатку сезона звычайна толькі выхадзіў на замену, але ўлетку стаў з’яўляцца ў стартавым складзе ў апорнай зоне. З верасня, аднак, зноў стаў толькі выхадзіць на замену. У канцы сезона 2014 вярнуўся на пазіцыю правага абаронцы.

У сезоне 2015 страціў месца ў асноўным складзе, стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[5]. У чэмпіянаце 2016 правёў усяго 5 матчаў за асноўную каманду, пасля чаго быў пераведзены ў дубль.

У студзені 2017 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[6]. У складзе салігарчан замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. У студзені 2018 года з’явілася інфармацыя, што Аляхновіч можа пакінуць «Шахцёр», пазней футбаліст не трапіў на замежны збор каманды[7]. У лютым 2018 года на правах арэнды стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[8], дзе быў іграком асновы. У снежні 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[9], але неўзабаве пакінуў салігорскі клуб па заканчэнні кантракта[10].

У студзені 2019 года стаў іграком мінскага «Дынама»[11]. У сезоне 2019 шмат прапусціў з-за траўмы, пазней вярнуўся на поле і стаў трывалым іграком асновы, а таксама капітанам каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[12].

Са студзеня 2021 года трэніраваўся з брэсцкім «Дынама» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[13]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў яе капітанам. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[14]. У снежні 2022 года падпісаў новы кантракт з «Дынама» да канца 2024 года[15].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

21 сакавіка 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Іарданіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Edgar Olekhnovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Edhar Alyakhnovich // FBref.com
  3. https://www.pressball.by/footballstat/edgar_olekhnovich/
  4. Футбол. Эдгар Олехнович продлил контракт с БАТЭ до 2016 года
  5. БАТЭ продлил контракт с Олехновичем
  6. БАТЭ объявил о переходе Олехновича в "Шахтер"
  7. Януш и Олехнович не полетели на сбор «Шахтера» на Кипре
  8. "Торпедо-БелАЗ" арендовало у "Шахтера" Олехновича
  9. Карпович, Салугин, Олехнович и Плотников покинули "Торпедо-БелАЗ"
  10. "Шахтер" расстался с Лаптевым, Шимуновичем, Янушкевичем и еще четырьмя футболистами
  11. Олехнович подписал контракт с минским "Динамо"
  12. Пятеро футболистов покинули минское "Динамо"
  13. Эдгар Олехнович стал игроком брестского "Динамо"
  14. Олехнович продлил контракт с брестским "Динамо"
  15. Олехнович остается в брестском "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (30 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2022. Праверана 30 снежня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]