Юлій Андрэевіч Кузняцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юлій Кузняцоў)
Футбол
Юлій Кузняцоў
Поўнае імя Юлій Андрэевіч Кузняцоў
Нарадзіўся 2 жніўня 2003(2003-08-02)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 78 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Славія
Нумар 11
Клубная кар’ера[* 1]
2020—2023 Беларусь Мінск 45 (0)
2022   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 15 (1)
2024— Беларусь Славія (Мазыр)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (1)
2021 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2022— Беларусь Беларусь (да 21) 9 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2023

Юлій Кузняцоў (нар. 2 жніўня 2003, Наваполацк) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у наваполацкім «Нафтане», у маладым узросце апынуўся ў структуры «Мінска». З 2020 года пачаў прыцягвацца да гульняў за дубль. 24 красавіка 2021 года дэбютаваў за асноўную каманду «Мінска» ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з мінскім «Дынама» (1:3). З чэрвеня стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2021 года падпісаў новы кантракт з «Мінскам»[3].

У чэрвені 2022 года быў аддадзены ў арэнду «Нафтану»[4], дзе замацаваўся ў асноўным складзе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2023 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з «Мінскам»[5]. У сезоне 2023 быў асноўным паўабаронцам сталічнага клуба.

У пачатку 2024 года трэніраваўся з «Мінскам», а ў лютым перайшоў у мазырскую «Славію»[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (1:6), дзе адзначыўся голам.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль Мінск Беларусь 1 0
2021 Д1 Мінск Беларусь 14 0
2022 (1) Д1 Мінск Беларусь 3 0
2022 (2) Д2 Нафтан Беларусь 15 1
2023 Д1 Мінск Беларусь 28 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://fcnaftan.com/node/6034
  2. https://www.pressball.by/footballstat/yuli_kuznetsov/
  3. Юлий Кузнецов продлил контракт с «Минском» (руск.). Афіцыйны сайт «Мінска» (22 ліпеня 2021). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  4. "Минск" отдал Юлия Кузнецова в аренду "Нафтану" (руск.). football.by (22 чэрвеня 2022). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  5. В товарищеском матче "Минск" минимально уступил "Волне" (руск.). football.by (21 студзеня 2023). Праверана 22 студзеня 2023.
  6. Юлий Кузнецов стал игроком "Славии" (руск.). football.by (16 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.