Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка укр.: Юлія Володимирівна Тимошенко | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
18 снежня 2007 — 11 сакавіка 2010[1] | |||
Прэзідэнт: | Віктар Андрэевіч Юшчанка Віктар Фёдаравіч Януковіч | ||
Папярэднік: | Віктар Фёдаравіч Януковіч | ||
Пераемнік: | Мікалай Янавіч Азараў | ||
| |||
23 лістапада 2007 — 19 снежня 2007 | |||
| |||
25 мая 2006 — 14 чэрвеня 2007 | |||
| |||
24 студзеня 2005 — 8 верасня 2005 (в. а. да 4 лютага 2005) | |||
Прэзідэнт: | Віктар Андрэевіч Юшчанка | ||
Папярэднік: | Мікалай Янавіч Азараў (в. а.) | ||
Пераемнік: | Юрый Іванавіч Еханураў | ||
| |||
14 мая 2002 — 4 лютага 2005 | |||
| |||
30 снежня 1999 — 19 студзеня 2001 | |||
Прэм’ер-міністр: | Віктар Андрэевіч Юшчанка | ||
Прэзідэнт: | Леанід Данілавіч Кучма | ||
| |||
12 мая 1998 — 2 сакавіка 2000 | |||
| |||
16 студзеня 1997 — 12 мая 1998 | |||
Партыя: | |||
Адукацыя: | |||
Навуковая ступень: | кандыдат эканамічных навук | ||
Прафесія: | інжынер-эканаміст | ||
Дзейнасць: | эканаміст, палітык, бізнесмэн, прадпрымальнік | ||
Веравызнанне: | праваслаўе, УПЦ КП | ||
Нараджэнне: | 27 лістапада 1960[2][3] (59 гадоў) | ||
Імя пры нараджэнні: | Юлія Володимирівна Грігян | ||
Бацька: | Уладзімір Абрамовіч Грыгян | ||
Маці: | Людміла Мікалаеўна Цялегіна | ||
Муж: | Аляксандр Генадзевіч Цімашэнка | ||
Дзеці: | Яўгенія Аляксандраўна Цімашэнка | ||
Сайт: | tymoshenko.ua | ||
Узнагароды: | |||
Ю́лія Уладзі́міраўна Цімашэ́нка (укр.: Юлія Володимирівна Тимошенко; прозвішча пры нараджэнні Грыгя́н, потым зменена на прозвішча маці Цяле́гіна, 27 лістапада 1960, Днепрапятроўск) — украінскі палітык, лідар палітычнага руху «Батьківщина» і БЮЦ (Блок Юліі Цімашэнка), адна з лідараў «Аранжавай рэвалюцыі». Прэм’ер-міністр Украіны ў 2005 і з 18 снежня 2007 па 3 сакавіка 2010.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Інфармацыя ў гэтым артыкуле ці некаторых яго раздзелах састарэла Вы можаце дапамагчы праекту, калі абнавіце яе і прыбярэце пасля гэтага дадзены шаблон.
|
Юлія Цімашэнка нарадзілася і жыла ў Днепрапятроўску, у 1984 годзе скончыла эканамічны факультэт мясцовага ўніверсітэта. У 1979 годзе пабралася шлюбам з партыйным службоўцам Аляксандрам Цімашэнкам.
На пачатку 90-х гадоў Цімашэнка сур’ёзна занялася бізнесам. Паводле некаторых ацэнак, у 1996 годзе кіраваная ёй сетка кампаній «Аб’яднаныя энергасістэмы Украіны» (асноўны імпарцёр газу з Расіі ва Украіну) кантралявала чвэрць эканомікі краіны. На той момант Юлія Цімашэнка была самай багатай жанчынай Украіны.
У 1999 годзе яна стала віцэ-прэм’ерам ва ўрадзе Віктара Юшчанкі. Пасля адстаўкі ўрада Віктара Юшчанкі Юлію Цімашэнку абвінавацілі ў карупцыі. Яна нават часова трапіла ў турму, дзе правяла некалькі тыдняў. Яе бізнес-імперыя была дашчэнту разбураная, і тады Цімашэнка пайшла ў палітыку. У 2002 годзе яе блок («Блок Юлії Тимошенко») паказаў неблагі вынік падчас парламенцкіх выбараў (7,2 %), а Цімашэнка стала адным з самых рэзкіх і радыкальных крытыкаў прэзідэнта Кучмы.
У першым студзеньскім нумары 2005 года вядомы ўкраінскі часопіс «Карэспандэнт» назваў Юлію Цімашэнку «рэвалюцыянерам годуа» (2004). На думку рэдакцыі, без яе падтрымкі і напору Віктару Юшчанку наўрад ці хапіла б рашучасці давесці справу да перамогі. Нават непахісныя праціўнікі назвалі Цімашэнку «галоўнай сілай і адначасова галоўнай слабасцю» ўкраінскай апазіцыі.
Юлія Цімашэнка была асноўнай паплечніцай Віктара Юшчанкі на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне ў 2004 г., адным з лідараў «Аранжавай рэвалюцыі», пасля якой Юшчанка стаў прэзідэнтам Украіны.
У студзені 2005 г. В. Юшчанка прызначыў Ю. Цімашэнка прэм’ер-міністрам, але затым у верасні 2005 зняў яе з гэтай пасады. Пасля наступных парламенцкіх выбараў, на якіх БЮЦ атрымаў 30,7 % галасоў, Юлія Цімашэнка з 18 снежня 2007 г. зноў заняла пасаду прэм’ер-міністра Украіны.
Кандыдат на пасаду прэзідэнта Украіны на выбарах 2010 г., выйшла ў другі тур выбараў (7 лютага), дзе саступіла Віктару Януковічу. 3 сакавіка 2010 г. пайшла ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра.
5 жніўня 2011 г. арыштаваная, 11 лістапада 2011 г. прызнана вінаватай у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і асуджана да 7 гадоў пазбаўлення волі.
11 кастрычніка 2011 года Пячэрскі суд Кіева вырак Ю. Цімашэнку да 7 гадоў зняволення за «перавышэнне службовых паўнамоцтваў»[5]. 22 лютага 2014 г. Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла Пастанову № 751 «Аб выкананні міжнародных абавязкаў Украіны адносна вызвалення Цімашэнкі Ю. В.» паводле рашэння Еўрапейскага суда па правах чалавека ад 30 красавіка 2013 г. датычна «палітычнай матываванасці» пераследу[6]. Адразу па вызваленні прыбыла з Харкава на «Еўрамайдан». Публічна абвясціла пра рашэнне балатавацца на пост Прэзідэнта Украіны[7][8].
На выбарах у 2014 годзе Юлія Цімашэнка атрымала 2 месца з 12,81 % галасоў выбарцаў; Пётр Парашэнка перамог у першым туры[9].
Зарэгістраваная ў якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта ў 2019 годзе. На выбарах заняла трэцяе месца з 13,40 % галасоў выбарцаў і не прайшла ў другі тур[10].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Прэзідэнцкія выбары ва Украіне (2004)
- Палітычны крызіс ва Украіне 2004 года
- Аранжавая рэвалюцыя
- Першы ўрад Цімашэнка (2005)
- Другі ўрад Цімашэнка (2007—2010)
- Газавы канфлікт паміж Расіяй і Украінай 2005—2006 года
- Універсал нацыянальнага адзінства
- Блок Юліі Цімашэнка
Зноскі
- ↑ Вярхоўная Рада Украіны
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #131430483 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Julija Tymoschenko // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Вялікамучаніца» Цімашэнка нечакана атрымала яшчэ і шахцёрскі ордэн. 24.ua (29.8.2008).
- ↑ Суд даў Цімашэнцы 7 гадоў // Звязда : газета. — 12 кастрычніка 2011. — № 195 (27058). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Юлія Цімашэнка выйшла на волю , Еўрарадыё (22 лютага 2014). Праверана 25 верасня 2015.
- ↑ Тимошенко: «Мы должны наказать всех виновных, иначе не будем достойны памяти погибших» (ДОБАВЛЕНЫ ФОТО) (укр.)
- ↑ Юлія Тимошенко вже на Майдані, попрощалася з загиблими (укр.)
- ↑ ЦВК порахувала 100 % протоколів. У Порошенка майже 55 %
- ↑ Результати голосування
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
- Афіцыйная старонка (укр.)
- Сайт Блоку Юліі Цімашэнка (укр.)
Юлія Цімашэнка на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў
- Афіцыйны блог
— Юліі Цімашэнка у Жывым Журнале
Юліі Цімашэнка у Facebook
- Юлія Цімашэнка у «Twitter»
Канал Юліі Цімашэнка на YouTube
Папярэднік: Мікалай Янавіч Азараў |
Прэм'ер-міністр Украіны 24 студзеня 2005 — 8 верасня 2005 |
Пераемнік: Юрый Іванавіч Еханураў |
Папярэднік: Віктар Фёдаравіч Януковіч |
Прэм'ер-міністр Украіны 18 снежня 2007 — 11 сакавіка 2010 |
Пераемнік: Мікалай Янавіч Азараў |
|
|
- Члены УА «Бацькаўшчына»
- Выпускнікі Дніпроўскага ўніверсітэта
- Кандыдаты эканамічных навук
- Постаці навукі
- Эканамісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
- Узнагароджаныя знакам «Шахцёрская слава»
- Асобы
- Карыстальнікі Facebook
- Карыстальнікі Twitter
- Карыстальнікі YouTube
- Жанчыны-кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў
- Прэм’ер-міністры Украіны
- Постаці палітыкі XX стагоддзя
- Постаці палітыкі XXI стагоддзя
- Кандыдаты ў прэзідэнты Украіны
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны II склікання
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны III склікання
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны IV склікання
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны V склікання
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны VI склікання
- Злачынцы Украіны