Перайсці да зместу

Юрацішкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юрацішкаўскі пассавет)
Юрацішкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Іўеўскі раён
Уключае 38 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Юрацішкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
2 снежня 1959,
23 студзеня 2014
Дата скасавання 23 снежня 1957,
3 мая 1962
Насельніцтва (2019) 2 271
Плошча 145,48 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Юра́цішкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Юрацішкі. Плошча — 14548 га[1].

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Юрацішкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Макуцкага сельсавета[2]. 23 снежня 1957 года вёска Юрацішкі набыла статус гарадскога пасёлка, сельсавет скасаваны[3].

2 снежня 1959 года Юрацішкаўскі сельсавет утвораны зноў з цэнтрам на станцыі Юрацішкі і пералічэннем у яго склад населеных пунктаў: Асіпаўка, Бокшышкі, Грушанцы, Гумнішчы, Дунічы, Келайці, Куль-Юзэфава, Кузьмянка, Ляпешкі, Мількі, Пасека, Пойдзішкі, Пунішчы, Чашэйкі і станцыя Юрацішкі са складу Трабскага сельсавета; Адамава, Гялуці, Заельнікі, Каркеняты, Крылішкі, Лабачы, Людвінова, Малахі, Масека, Навікі, Паболі, Пакуці, Піраты, Цянюкаўшчына, Чарнэлі, Шавёлы, Якунь, Яросмішкі з адміністрацыйнага падпарадкавання Юрацішкаўскага пассавета[4]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 3 мая 1962 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Юрацішкаўскага пассавета.

15 мая 1963 года да пассавета далучана частка скасаванага Даўгердзішскага сельсавета (18 населеных пунктаў: Баруцішкі, Гердушы, Дунай, Забалаць, Залескаўшчына, Іванкі, Крычнікі, Кярвелі, Матыкаўшчына, Нарэйкі, Папельнікі, Селешчаняты, Такарышкі, Чычыноўшчына, Шыловы Бор, Эгерды, Юнкавічы і Яцкава)[5]. 19 студзеня 1965 года ў склад адноўленага Такарышкаўскага сельсавета перададзены 18 населеных пунктаў (Баруцішкі, Гердушкі, Дунай, Забалаць, Залескаўшчына, Іванкі, Кірвелі, Крычнікі, Матыкаўшчына, Нарэйкі, Папельнікі, Селішчаняты, Такарышкі, Чычыноўшчына, хутар Шыльвы Бор, Эйгерды, Юнкавічы і Яцкава)[6]. 23 студзеня 2014 года Юрацішскаўскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[1].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (37 населеных пунктаў, без Юрацішак) — 1413 чалавек[7], з іх 96,0 % — беларусы, 2,2 % — палякі, 1,5 % — рускія[8]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 2271 чалавек[9].

  1. а б Решение Гродненского областного Совета депутатов от 23 января 2014 г. № 288 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Юрацішкі, Юрацішкаўскага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 23 снежня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 12.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  5. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  6. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.