Ян Мікалай Радзівіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ян Мікалай Радзівіл
Jan Radziwiłł (krajczy wielki litewski).PNG
Herb Traby.jpg
 
Адукацыя: Нясвіжскі езуіцкі калегіум
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 17 мая 1681(1681-05-17)
Клецк, Новагародскі павет, Новагародскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Смерць: 20 студзеня 1729(1729-01-20) (47 гадоў)
Чарнаўчыцы, Берасцейскі павет, Берасцейскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Дынастыя: Радзівілы
Бацька: Дамінік Мікалай Радзівіл
Дзеці: Марцін Мікалай Кароль Радзівіл
 
Узнагароды:
ордэн Белага Арла

Ян Мікалай Аляксандр Радзівіл (17 мая 1681 — 20 студзеня 1729) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Сын Дамініка Мікалая Радзівіла.

Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, падарожнічаў па Германіі, Францыі, Іспаніі, Нідэрландах, Аўстрыі. Крайчы ВКЛ у 1699—1706 і 1707-08, кашталян віленскі ў 1706-07, ваявода навагрудскі з 1708. Галасаваў за абранне ў 1697 каралём Аўгуста II, якога падтрымліваў у Паўночнай вайне (1700-21). 3 1697 быў клецкім ардынатам, валодаў таксама Атвержычамі, Чарнаўчыцамі, трымаў Лідскае (1695—1704), Радунскае (з 1703), Юрбаркскае і Вярбілаўскае староствы.

Пакінуў дзённік за 1704-10 (не надрукаваны).

У шлюбе з Генрыкай Даротай Пшэбендоўскай меў дачку, сыноў Марціна Мікалая Караля, Юзафа Альбрэхта Рыгора.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007.