Перайсці да зместу

Казімір Францкевіч-Радзімінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Францкевіч-Радзімінскі
Герб «Бродзіц»
Герб «Бродзіц»
Надворны падскарбі літоўскі
1689 — 1694
Папярэднік Казімір Уладзіслаў Сапега
Пераемнік Жыгімонт Віктар Дэнгаф

Нараджэнне 1 сакавіка 1638(1638-03-01)[1][2]
Смерць 23 жніўня 1694(1694-08-23)[3] (56 гадоў)
Род Францкевічы-Радзімінскія
Бацька Міхал Францкевіч-Радзімінскі
Маці Ганна Кляноўская
Жонка Аляксандра з Нарушэвічаў
Грамадзянства

Казімір Францкевіч-Радзімінскі (1 сакавіка 1638, Вільня — 23 жніўня 1694) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Паходзіў са шляхецкага роду Францкевічаў-Радзімінскіх герба «Бродзіц». Сын Міхала, стольніка полацкага, і Ганны Кляноўскай.

Падчашы менскі, лідскі падкаморы з 1674 і староста з 1679, падскарбі надворны ВКЛ з 1689; маршалак Трыбуналу ВКЛ у 1682, 1688 і 1693; староста крэўскі.

Валодаў Жалудком, Ішчалнай, Нявішай, Галавічполем, Заполлем пад Лідай, дваром у Лідзе і іншымі добрамі. Заснаваў кляштар кармелітаў у Жалудку, базыльянскі манастыр ва Ушачах.

Быў жанаты з Аляксандрай, дачкой Яна Нарушэвіча. Памёр бяздзетным. У якасці апекуноў сваёй жонкі прызначыў Эліяша Міхала Рымвіда, маршалка лідскага і Аляксандра Нарушэвіча, старасту ўшпольскага.

  1. ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 195. — ISBN 978-83-65880-76-5
  2. ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 359. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
  3. ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 388. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8