Яраслаў Сільвестравіч Пархута
Яраслаў Сільвестравіч Пархута | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Я. Папруга |
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 сакавіка 1996 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, краязнавец, журналіст, навэліст |
Гады творчасці | з 1946 |
Жанр | апавяданне |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
Яраслаў Пархута (8 сакавіка 1930, в. Мілейкі, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 1996) — беларускі пісьменнік, краязнавец, журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 сакавіка 1930 года ў вёсцы Мілейкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся на аддзяленні журналістыкі БДУ (1949—1952). З 1952 па 1953 год знаходзіўся на журналісцкай працы ў Гродзенскай вобласці. З 1953 па 1956 год служыў у Савецкай Арміі. З 1956 года — літаратурны супрацоўнік, загадчык аддзела поразаўскай раённай газеты «Ленінскі шлях», з 1959 года — намеснік рэдактара ружанскай раённай газеты «Заветы Леніна», з 1961 года — рэдактар гарадзішчанскай раённай газеты «Советская Родина», з 1962 года — намеснік рэдактара, загадчык аддзела баранавіцкай міжраённай газеты «Знамя коммунизма», з 1965 года — старшы рэдактар Брэсцкай студыі тэлебачання, у 1965—1969 гадах — загадчык аддзела, намеснік рэдактара маларыцкай раённай газеты «Сельскае жыццё». У 1973 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ у Мінску. У 1973—1977 гадах працаваў намеснікам рэдактара, рэдактарам аддзела часопіса «Вожык», у 1978—1982 гадах — рэдактарам аддзела часопіса «Родная прырода»[1].
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1982 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У рэспубліканскім друку выступіў у 1946 годзе. Першы верш апублікаваў у 1949 годзе (брэсцкая абласная газета «Заря»). Асноўныя тэмы творчасці: чалавек і прырода, каханне, зямля, дзе нарадзіўся[2]. Аўтар вершаваных казак «Казка зялёнай дубровы» (1960), «Перапёлачка» (1979), кніг прозы «Ты пайшла ў сонца» (1973), «Мудрая цялушка» (1976), «Там, дзе жыве Юлька» (1978), «Жаваранак над полем» (1985), «Зямля бацькоў нашых» (1988), «Пад высокім сонцам» (1988), «Дарогамі надзеі і трывог» (1989).
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]У 1992 годзе за кнігу «Зямля бацькоў нашых» Яраслаў Пархута атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры[2].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Зямля бацькоў нашых» / Яраслаў Пархута. — Мн.: Полымя, 1988.
- «Дарогамі надзеі і трывог»: (палес. дзённік) / Яраслаў Пархута. — Мн.: Ураджай, 1989.
- «Крыніца ёсць у родным краі…»: кн. падарожжаў / Яраслаў Пархута. — Мн.: Полымя, 1992.
- «Перапёлачка»: для дашк. і мал. шк. узросту / Яраслаў Пархута. — Мн.: Міласэрнасць-90, 1993.
- «Жальба жытняга коласа»: кн. падарожжаў" / Яраслаў Пархута. — Мн.: Полымя, 1993.
- «Сустрэча з іншапланецянкай»: навэлы / Яраслаў Пархута. — Мн.: Маст. літ., 1994.
- «Казкі дзеда Яраслава»: для мал. і сярэд. шк. узросту / Яраслаў Пархута. — Мн.: Полымя, 1995.
Зноскі
- ↑ http://www.slounik.org/81246.html Электронная энцыклапедыя
- ↑ а б Пархута Яраслаў Сільвестравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ http://old.nlb.by/html/news2005/parhuta.html Архівавана 14 кастрычніка 2015. Сайт Нацыянальнай библіятэкі Беларусі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Парху́та Яраслаў Сільвестравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 565. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ.
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — Т. 4. Лазарук — Перкін. — 524 с.; іл.. — ISBN 5-85700-153-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Косаўскім павеце
- Памерлі 20 сакавіка
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Супрацоўнікі часопіса «Вожык»
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
- Журналісты СССР
- Журналісты Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Краязнаўцы СССР
- Краязнаўцы Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Дзіцячыя пісьменнікі СССР
- Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі