18 студзеня
(Пасля перасылкі з 18.1)
Jump to navigation
Jump to search
← студзень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2019 |
18 студзеня — васямнаццаты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
- 336: Папай Рымскім быў абраны Марк, але ён быў біскупам нядоўга і памёр праз 8 месяцаў.
- 474: Леў II становіцца імператарам Усходняй Рымскай імперыі пад кіраўніцтвам Флавія Зянона.
- 1401: У Вільні Вітаўт разам з біскупамі, князямі і баярамі ВКЛ выдаў першыя акты Віленска-Радамскай уніі.
- 1654: Пераяслаўская рада прыняла рашэнне аб далучэнні Украіны да Расіі.
- 1915: Японія прад’явіла Кітаю Дваццаць адно патрабаванне
- 1919: Кампанія Bentley распрацавала свой першы аўтамабіль.
- 1921: Заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі.
- 1940: Указам Прэзідыума ВС БССР у Беластоцкай, Баранавіцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях БССР замест паветаў утвораны 101 раён.
- 2012: У знак пратэсту супраць законапраекта «Stop Online Piracy Act», які абмяркоў Кангрэс ЗША, раздзел Вікіпедыі на англійскай мове быў адключаны на 24 гадзіны.
Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]
- 1641: Франсуа-Мішэль маркіз дэ Лувуа, французскі дзяржаўны дзеяч
- 1689: Шарль Луі дэ Мантэск'ё, французскі пісьменнік, філосаф (пам. 10.2.1755)
- 1849: Эдмунд Бартан, першы прэм’ер-міністр Аўстраліі
- 1867: Рубэн Дарыо, лацінаамерыканскі паэт
- 1882: Алан Аляксандр Мілн, англійскі пісьменнік, аўтар аповесцяў пра Віні-Пуха (пам. 31.1.1956)
- 1892: Іосіф Лангбард, беларускі савецкі архітэктар
- 1895: Лявон Більдзюкевіч, беларускі педагог, матэматык, грамадскі дзеяч (пам. 18.8.1942)
- 1903: Аляксандр Васілевіч Фурсенка, беларускі навуковец-палеантолаг
- 1904: Кэры Грант, англа-амерыканскі акцёр
- 1912: Пётр Сыч, пісьменнік, журналіст «Радыё Свабода»
- 1925: Жыль Дэлёз, французскі філосаф-постмадэрніст
- 1926: Янка Філістовіч, беларускі патрыёт, змагар з камуністычным рэжымам
- 1944: Пол Кітынг, 24-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі
- 1955: Кевін Костнер, амерыканскі акцёр
Памерлі[правіць | правіць зыходнік]
- 474: Леў I Макела, усходне-рымскі імператар
- 1367: Педру I, кароль Партугаліі
- 1586: Маргарыта Пармская, герцагіня Пармская
- 1677: Ян ван Рыбек, галандскі падарожнік
- 1936: Рэдзьярд Кіплінг, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (нар. 30.12.1865)
- 1982: Хуан Сяньфань, кітайскі гісторык, антраполаг (нар. 13.11.1899)
- 1997: Уладзімір Сяргеевіч Конюх, беларускі матэматык
- 2008: Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтэса
Святкуюць[правіць | правіць зыходнік]
Тайланд: Дзень Каралеўскіх тайскіх узброеных сіл
Туніс: Дзень рэвалюцыі