Шарль Луі дэ Мантэск’ё

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Шарль Луі дэ Мантэск'ё)
Jump to navigation Jump to search
Шарль Луі дэ Мантэск’ё
фр.: Montesquieu
Montesquieu 1.jpg
Імя пры нараджэнні: фр.: Charles-Louis de Secondat
Дата нараджэння 18 студзеня 1689(1689-01-18)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 1755(1755-02-10)[1][4][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна:
Муж: Jeanne de Lartigue[d]
Дзеці: Jean Baptiste de Secondat[d]
Альма-матар:
Лагатып Вікіцытатніка Шарль Луі дэ Мантэск’ё ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Шарль Луі дэ Мантэск’ё ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Шарль Луі дэ Мантэск’ё на Вікісховішчы

Шарль Луі дэ Мантэск’ё (фр.: Charles-Louis de Seconda, Baron de La Brède et de Montesquieu; 18 студзеня 1689, Лабрэд, каля г. Бардо, Францыя — 10 лютага 1755) — французскі філосаф-асветнік, сацыёлаг, правазнаўца, пісьменнік. Член Інстытута Францыі (1727).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў каталіцкі каледж (1705). Вывучаў права ў г. Бардо і Парыж. 3 1714 саветнік, з 1716 віцэ-прэзідэнт парламента (суда) Бардо. 3 1726 у Парыжы. У 1729—31 у Вялікабрытаніі.

Аўтар артыкулаў з Энцыклапедыі, альбо Тлумачальнага слоўніка навук, мастацтваў і рамёстваў. Суразмоўца французскага даследчыка спрэчных пытанняў міжнароднага права Габрыэля Маблі.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

У творы «Пра дух законаў» (1747), зыходзячы з антычных палітычных тэорый, вылучаў 3 правільныя формы праўлення (дэмакратыя, арыстакратыя і манархія) і адну няправільную (дэспатыя). Найлепшым спосабам недапушчэння дэспатыі лічыў раздзяленне ўлад на заканадаўчую, выканаўчую, судовую, свабоднае функцыянаванне дэмакратычных інстытутаў грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы. Прынцыпы раздзялення ўлад і 3 відаў праўлення пакладзены ў аснову палітычнага ўладкавання шэрагу краін Еўропы і ЗША, служаць важнай навукова-тэарэтычнай крыніцай для даследчыкаў і заканадаўцаў. Жорсткасці і бессэнсоўнасці дэспатыэму проціластаўляў сацыяльную роўнзсць грамадэян, палітычны плюраліэм, свабоду слова і друку, забеспячэнне законнасці і асабістай бяспекі грамадзян. У дэмакратыі рухаючай сілай і ўмовай росквіту краіны абвяшчаў доблесць — павагу да законаў і любоў да Айчыны, адданасць кожнай асобы дэмакратычным ідэалам і агульнадзяржаўнай справе. Развіваў канцэпцыю функцыянальнай ролі рэлігіі, якая, на яго думку, паляпшае норавы падданых, змякчае дэспатыэм і садзейнічае падтрыманню сацыяльнага парадку ў грамадстве.

У рамане «Персідскія пісьмы» (1721) крытыкаваў норавы французкага грамадства, яго паказную «цывілізаванась» і адарваную ад жыцця «вучонасць», прыгон з боку ўлады і царквы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Montesquieu // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Montesquieu // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Charles-Louis de Secondat, baron de La Brède et de Montesquieu // (unspecified title)Comité des travaux historiques et scientifiques. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118583670 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]