Перайсці да зместу

Арыбал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:16, 4 кастрычніка 2017, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (top: арфаграфія, перанесена: венчык → вяночак з дапамогай AWB)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Атлеты са стрыгілем і арыбалам. Вазапісец Пісцічы. V ст. да н. э., Луўр

Арыбал[1][2][3][4][5] (стар.-грэч.: αρύβαλλος) — старажытнагрэчаскі посуд невялікага памеру круглявай формы, з вузкім ўцягнутым горлышкам, які пашыраецца ў плоскі вяночак.

У арыбала шырокая, устужкападобная ручка. Арыбал выкарыстоўваўся для захоўвання араматычных вадкасцяў, у прыватнасці, араматычных алеяў. Назва «арыбал» паходзіць ад скуранога мяшка, у які звычайна ўсоўвалася бутля. Функцыянальна арыбал падобны з алабастронам.

Калі алабастронамі карысталіся жанчыны, то арыбалы прызначаліся для мужчын і імі карысталіся пераважна атлеты для даглядання за целам. Арыбалы насілі на раменьчыку на запясці.

Большасць захаваных арыбалаў зроблены з гліны, аднак сустракаюцца таксама асобнікі з бронзы і фаянсу.

Зноскі