Перайсці да зместу

Касцёл Апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дайлідкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:19, 26 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Каталіцкі храм
Касцёл Апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі
54°33′39″ пн. ш. 26°06′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Будаўніцтва 19271929 гады
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі — драўляны каталіцкі храм у в. Дайлідкі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.

Парафія створана ў палове XVIII ст. Сённяшні касцёл пабудаваны на землях паноў Лашкевічаў, ахвярадаўцамі былі Уладзімір і Гэлена Лашкевічы з маёнтку Даўкшышкі, пан Качан з маёнтку Новы Двор, пан Гутаровіч з маёнтку Юзуліна і іншыя. 17 чэрвеня 1927 года парафіяне ўзялі доўгатэрміновую пазыку на 1 960 злотых. Лес для будаўніцтва касцёла быў выдзелены ў Доржы пад Іўем.

На будаўніцтва пайшло 15 680 злотых. Храм, які атрымаў тытул Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, 13 кастрычніка 1929 года асвяціў арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі.

Зачынены ў 1949 годзе. У 1950 годзе храм прыстасавалі пад збожжавы склад і падсобны цэх калгаса імя Калініна — і ў гэтай якасці ён выкарыстоўваўся да 1988 года. У 1989 годзе святыню вярнулі вернікам і 29 лістапада пасля 40-гадовага перапынку адбылася святая імша. Парафіі аднавілася 9 верасня 1990 года, калі новапрызначаны пробашч касцёла айцец Бернард Радзік з ордэна кармялітаў адправіў першую імшу.

20 красавіка 1990 года біскуп Тадэвуш Кандрусевіч нанова асвяціў касцёл. На ўрачыстасці прысутнічаў і біскуп Аляксандр Кашкевіч.

19 лістапада 2002 года дэкрэтам біскупа Аляксандра Кашкевіча парафія стала называцца Дайлідскай і ў яе склад увайшлі Дайлідкі, Даўкшышкі, станцыя Ашмяны з прылеглымі вёскамі. Пробашчам быў прызначаны ксёндз Алег Шпень[1].

Касцёл з’яўляецца прыкладам нацыянальнага архітэктурнага мадэрна[2].

У лістападзе 1991 года ў касцёле пабудаваны тры алтары: Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, святой Тэрэсы і святога Юзафа.

Зноскі