Перайсці да зместу

Фікрэт Мешадзі Джаміль аглы Аміраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:10, 1 красавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Фікрэт Аміраў
азерб.: Fikrət Məşədi Cəmil oğlu Əmirov
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя азерб.: Fikrət Məşədi Cəmil oğlu Əmirov
Дата нараджэння 22 лістапада 1922(1922-11-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 1984(1984-02-20)[2][3][…] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна ФСССРЗСцяг ЗСФСР ЗСФСР СССР
Бацька Мешадзі Джаміль Аміраслан аглы Аміраў[d]
Маці Дурдана Амірава[d]
Жонка Аіда Тагі кызы Амірава[d]
Дзеці Джаміль Фікрэт аглы Аміраў[d] і Севіль Фікрэт кызы Амірава[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера, сімфонія, сімфанічны мугам, балет, мюзікл і раманс
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1982
Ордэн Леніна  — 1959 Ордэн Леніна  — 1982 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1967 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1971
Народны артыст СССР— 1965
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фі́крэт Мешадзі́ Джамі́ль аглы́ Амі́раў (азерб.: Fikrət Məşədi Cəmil oğlu Əmirov, 22 лістапада 1922, г. Гянджа, ССРА, Федэратыўны Саюз Сацыялістычных Савецкіх Рэспублік Закаўказзя — 20 лютага 1984) — азербайджанскі савецкі кампазітар, педагог. Народны артыст СССР (1965). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1949) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1980). Герой Сацыялістычнай працы (1982).

Для твораў кампазітара характэрна актыўнае выкарыстанне азербайджанскіх народных мелодый і рытмаў, прынцыпаў мугама, імправізацыі, якія арганічна спалучаюцца з варыяцыйным і поліфанічным развіццём.

Ф. М. Аміраў нарадзіўся ў сям’і музыканта і кампазітара Мешадзі Джаміля Аміраслан аглы Амірава.

Навучаўся ў Кіравабадскім музычным вучылішчы па класу тара, затым у Бакінскім музычным вучылішчы.

У 1939 годзе паступіў у Азербайджанскую дзяржаўную кансерваторыю, дзе вывучаў асновы азербайджанскай народнай музыкі ў кампазітара У. А. Гаджыбекава і кампазіцыю ў Б. І. Зейдмана[az].

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт, але быў дэмабілізаваны пасля ранення.

У 1942—1945 гадах працаваў у Кіравабадзе дырэктарам і мастацкім кіраўніком філармоніі, а таксама дырэктарам музычнага вучылішча.

У 1945 годзе працягнуў навучанне ў кансерваторыі і праз тры гады закончыў яе, прадставіў у якасці дыпломнай працы оперу «Улдуз  (руск.)».

У 1946—1947 гадах — мастацкі кіраўнік Азербайджанскай дзяржаўнай філармоніі імя М. А. Магамаева, у 1956—1959 — дырэктар Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя М. Ф. Ахундава.

Быў сакратаром праўленняў Саюза кампазітараў Азербайджана (з 1956) і Саюза кампазітараў СССР (з 1975). Член-карэспандэнт АН Азербайджанскай ССР (1980). Дэпутат Вярхоўнага Савета Азербайджанскай ССР 4—9-га скліканняў.

У памяць аб кампазітары яго імя прысвоена Азербайджанскаму дзяржаўнаму ансамблю песні і танца, філармоніі і парку ў г. Гянджа, вуліцам у Баку і інш., школе ў Сумгаіце. У Баку усталяваныя помнік і мемарыяльная дошка на доме, дзе ён жыў.

Аўтар першых нацыянальнай лірыка-псіхалагічнай оперы «Севіль  (руск.)» (1953) і сімфанічных мугамаў «Шур» і «Кюрд-аўшары  (руск.)» (1948), якія паўплывалі на развіццё сімфанізму ў Азербайджане і інш. краінах Усходу.

Сярод іншых твораў: опера «Улдуз» (1948); балеты «Насімі  (руск.)» (1973), «Тысяча і адна ноч» (1979); музычныя камедыі «Выкрадальнікі сэрцаў» (1944), «Добрая вестка» (1946); сімфонія «Нізамі» (1947); сімфанічныя і аркестровыя творы, рамансы, апрацоўкі народных песень, музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў. Аўтар кніг «Музычныя роздумы» (1971), «Музычныя старонкі» (1978) і інш.

«Тысяча і адна ноч» на сцэне БДАМТ.

У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры пастаўлены балет «Тысяча і адна ноч» (2014, балетмайстар-пастаноўшчык — М. Р. Аліева, дырыжор-пастаноўшчык — Э. Р. Куліеў, дырыжоры — Ю. В. Галяс і М. М. Трэццякова, мастак-пастаноўшчык — І. Асланава, мастак — Л. А. Сідзельнікава).

Зноскі

  1. Амиров Фикрет Мешади Джамиль оглы // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Fikret Amirov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.