Перайсці да зместу

Іярам (цар іўдзейскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:31, 18 снежня 2023, аўтар IP781584110 (размовы | уклад) (арфаграфія; ачыстка карткі)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Іярам
Цар Іярам на вітражы ў саборы Грасле, Валь-д’Уаз, Францыя. 1572
Цар Іярам на вітражы ў саборы Грасле, Валь-д’Уаз, Францыя. 1572
Нараджэнне 881 да н.э.
Смерць 842 да н.э.
Месца пахавання
Род дом Давіда[d]
Бацька Іасафат, цар іудзейскі[1][2][…]
Жонка Гафолія
Дзеці Ахозія, цар іудзейскі[3] і Jehosheba[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іярам (іўр.: יוֹרָם, יְהוֹרָם, Іегарам «Бог высокі»), сын Іасафата (Йегошафата) — цар Іўдзейскага царства, які кіраваў з 851 па 843 г. да н.э. Паводле 2 Цар. 8:16, Іярам, цар Іўдзеі, стаў царом у пяты год Іярама, цара Ізраіля. Такім чынам, паколькі яшчэ быў жывы яго бацька Іасафат, то каля пяці гадоў Іярам быў суправіцелем у краіне. Іярам заняў пасад Іўдзеі ва ўзросце 32 гадоў і валадарыў 8 гадоў (2 Лет. 21:5). Адразу пасля ўзыходу на пасад новы цар загадаў забіць усіх сваіх братоў, а таксама некаторых князёў, каб замацаваць за сабой царства.

Іярам узяў шлюб з дачкой Ахава Аталіяй і праз гэта заключыў унію з Ізраільскім царствам. Аднак унія з больш моцным паўночным царствам не прывяла да ўмацавання Іўдзеі: у часы панавання Іярама паўстаў Эдом, і хоць высланая іўдзейская армія разбіла паўстанцаў, аднак Эдом абвясціў незалежнасць. Таксама аддзялілася ад Іўдзеі Ліўна, таму што, згодна з 2 Лет. 21:10, Іярам «пакінуў Госпада Бога бацькоў сваіх».

Іярам стаў першым з іўдзейскіх цароў, які парушыў усталяваныя Майсеем законы богапакланення. Ва ўсіх гарадах Іўдзеі Іярам пачаў будаваць капішчы, уводзячы ў краіне такім чынам язычніцтва. Магчыма, што згаданы ў 2 Цар. 11:18 храм Ваала быў пабудаваны пры Іяраме па патрабаванні Аталіі.

Нягледзячы на засцярогу прарока Іллі, цар працягваў усталёўваць рэлігію паўночнага царства — язычніцтва, што выклікала гнеў Бога. Паводле 2 Лет. 21:16-17, «узбунтаваў Гасподзь супраць Іярама дух Філістымлянаў і Аравіцянаў», а таксама Эфіопію, у выніку чаго Іўдзея падверглася спусташальнаму набегу ворагаў. Тады загінулі ўсе сыны Іярама, акрамя Ахозіі. Існуе здагадка, што Іярам удзельнічаў у антыасірыйскай кааліцыі 12 заходніх цароў на чале з Вендыдадам (Бен-Хададам II), царом Арам-Даммесека ў 849—845 гг. да н.э.

У апошнія гады свайго жыцця Іярам па прыгаворы прарока Іллі захварэў невылечнай і вельмі пакутнай хваробай, ад якой у яго ўспушыўся жывот і стала гнісці цела, а ў канцы пачалі выпадаць унутраныя органы. Неўзабаве Іярам памёр. У цэлым нядоўгае кіраванне Іярама адзначана эканамічным і палітычным заняпадам Іўдзейскага царства.

Зноскі