Akana-NHS
Akana-NHS | |
Жанры | фолк, джаз |
---|---|
Гады | 2003 — |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Іншыя назвы | NHS-Ethno, NHS-этна, NHS, Akana |
Мова песень | беларуская |
Склад |
Ірэна Катвіцкая Руся Надзея Чугунова |
Іншыя праекты |
Kazalpin, Shuma, Indiga |
akana-nhs.com |
Akana-NHS (2003—2007 — NHS-Ethno, 2008 — NHS (NHS — народныя харавыя спевы), таксама вядомы як проста Akana) — беларускі джаз-фолк гурт, створаны на базе Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі ў 2003 годзе мастацкім кіраўніком Ірэнай Катвіцкай[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У інтэрв’ю Русе з Еўрапейскага радыё для Беларусі Ірэна Катвіцкая ўзгадвала, што заснаваць гурт яе падштурхнула афіша канцэрту альтэрнатыўнай музыкі, у якім яна хацела прыняць удзел, дзеля чаго вырашыла хуценька напісаць для імпрэзы песню «Зіначка». Для гэтага яна ўзяла ў саратнікі сваю вучаніцу Анастасію Някрасаву, першага саксафаніста знайшлі сярод навучэнцаў, а кларнетыстам стаў выкладчык каледжу, прыяцель Ірэны[2].
У 2006 годзе гурт удзельнічае ў мінскім фестывалю «Адліга» і люблінскім «Mikołajki Folkowe(польск.) бел.», адкуль прыехаў з першым месцам і гран-пры[3][4][5].
У маю 2008 года гурт выдае першы альбом «700», прэзентацыя якога адбываецца 27 траўня ў Палацы рэспублікі[6], які атрымоўвае шмат пашаны ад «Experty.by»: бярэ ўзнагароду партала як «Лепшы дэбютны альбом» і трапляе ў топ-10 лепшых кружэлак за 2008 год па версіях «Experty.by», «Вялікага журы» і «Замежных экспертаў».
У чэрвені 2008 пасля выхаду дэбютнага альбома з гурта выдзяліўся «Гурт Насты Някрасавай» (Анастасія Някрасава, Аляксей Кулеш, Алег Багута), якія з удзелам запрошаных музыкаў стварылі свой новы калектыў, які граў у тым ліку і песні «NHS»[7]. На змену ім прыйшла вакалістка Руся і былі запрошаны новыя інструменталісты. Рок-князёўна вырашыла зрабіць пераход у сувязі з працяглым творчым адпачынкам яе гурта «Indiga» з-за ператрубацый у складзе[8].
Удзельнікі фестывалю мадэрн-фольк і фольк-рок музыкі «Folk The System» (снежань 2008 года) у Мінску[9].
Летам 2009 года склад гурта змяняецца, як запрашаюцца новыя айчынныя музыкі[10], а восенню на базе гурта быў створаны міжнародны ансабль «Akana-NHS & Albin Brun Alpin Ensemble», вядомы як «Kazalpin», дзе да беларускага вакальнага ядра гурта далучыліся швейцарскія інструменталісты[11]. Удзельнікі фестывалю Камяніца-2010.
З 2012 года гурт Akana-NHS выступае як этна трыа. У 2014 годзе гурт прыняў удзел у праекце «Тузін Гітоў» «Re:Песьняры», дзеля чаго перапрацаваў спеў «Песняроў» «Калядачкі»[12].
Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]
На прыгладзе працы на рэміксам на песню «Akana-NHS» «Жыта палавее» басіст «Apple Tea» Ігар Сацэвіч, перадаваў свай імпэт да «шаманства і чарадзейства» фальклорнага гурта[13].
Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]
|
Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сінглы[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Безкоровайный, Д. Akana (руск.) . Experty.by. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
- ↑ Руся NHS: Сёння беларуская мова выкарыстоўваецца ў арт-тэрапіі (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (27 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 4 лістапада 2019.
- ↑ Менскі гурт "NHS-Ethno" – пераможца фальклёрнага фэстывалю ў Любліне (бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (9 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
- ↑ Akana (бел.) . Тузін Гітоў. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
- ↑ Грудзько, Марыя NHS-ethno - новая беларуская фолк-зорка! (бел.) . Тузін Гітоў (20 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
- ↑ Руся NHS – музыка новага стагоддзя (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2009). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 6 лістапада 2019.
- ↑ Яр, Маша Руся: Рок-н-рол сарамліва стаіць у баку і назірае за веліччу этнічнай музыкі! (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 6 лістапада 2019.
- ↑ Mechaniczny, Wiecier; Маціюн, Юры Руся пра Indiga, Akana і кропкі над «і» (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (15 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2018. Праверана 18 лістапада 2018.
- ↑ Тихомирова, Марина (2009). "Акана NHS - Акуна Матата!" (in ru). Jazz-квадрат (1). https://jazzquad.ru/index.pl?act=PRODUCT&id=2709. Retrieved on 2019-11-04.
- ↑ Шульц, Міра Не ўпэўнены, што любіце джаз? Ці ўпэўнены, што ведаеце пра джаз усё? (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2009). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 4 лістапада 2019.
- ↑ Корсак, Андрэй Этнаспявачка Ірэна Катвіцкая: Мне здалося цікавым спалучаць дух эпохі мадэрну з традыцыйнай народнай музыкай (бел.) . БелаПАН (23 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
- ↑ Tuzin.fm Akana. Новае гучаньне фольк-клясыкі (аўдыёпрэм’ера!) (бел.) . Тузін Гітоў (2 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
- ↑ Tarantino Нямецкі джаз і беларускае этна ўпершыню на адной сцэне (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2009). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 4 лістапада 2019.
- ↑ NHS "700" (ru, be). Experty.by (8 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
- ↑ Подберезский, Дмитрий NHS - 700 (руск.) . Jazz-квадрат (19 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
- ↑ SB Дэбютны дыск ад гурта, якога няма (бел.) . Тузін Гітоў (13 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2011. Праверана 17 лістапада 2019.
- ↑ Калдун, Дзьмітры Фаварыты Дзьмітрыя Калдуна на ТГ: Дземідовіч, «Існасць» і Hair Peace Salon (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (24 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2019. Праверана 19 снежня 2018.
|