Indiga

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Indiga
Жанр альтэрнатыўны рок
Гады 2002-2008(?)[1]
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская
Лэйбл БМАgroup
Склад Руся, Зміцер Дзямідаў, Зміцер Астроўскі, Уладзімір Бегер
Іншыя
праекты
CherryVata, Akana-NHS, Šuma

Indiga – беларускі музычны гурт з Мінска[2][3][4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гурт заснаваны ў 2002 годзе. Першы канцэрт музыкі далі ў 2003 годзе. Гурт з'яўляецца пераможцам «Басовішча-2003». Выступалі ў якасці гасцей на «Басовішчы-2004» і «Басовішчы-2006». Намінанты прэміі «Рок-каранацыя»[5]. У 2006 годзе Руся была ўганаравана тытулам «Рок-князёўны».[6]

Дэбютны альбом з сям'ю песнямі і адным бонус-трэкам убачыў свет у сярэдзіне лета 2004 года. Альбом быў запісаны на студыі Беластоцкага радыё «Rembrandt Studio» і займеў назву «Dni», кожны трэк сімвалізаваў адзін дзень тыдня. З тэкстамі Русе дапамагаў паэт Андрэй Хадановіч. У 2005 годзе на гурт Indiga звярнуў увагу аўстрыйскі праект «Kingdom of Illusions». Вынікам творчага сяброўства стаў сінгл «Заенька», які выйшаў у 2006 годзе. Акрамя аўстрыйскіх дыджэяў удзел у запісе прынялі Маша Васілеўская (скрыпачка гурта «Нагуаль») і Ігар Варашкевіч.

Музыканты з’явіліся на зборным канцэрце ў падтрымку выпуску серыі складанак «Песьні свабоды», на які сабраліся ўдзельнікі Neuro Dubel, Крама, N.R.M., Hair Peace Salon і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, які адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 года.[7]

Яшчэ ў 2007 годзе ішла актыўная праца над другім альбомам, якая, аднак, так і не была завершана.[8]

1 лістапада 2008 года ў клубе “Bronx” Руся ў якасці ўдзельніцы фальклорнага гурта Akana-NHS выступіла на прэзентацыі самотніка In Tune Hair Peace Salon, што замацавала яе ў стане вакалісткі ў новым гурце Ірэны Катвіцкай, лідара раскіданага NHS, а сам пераход адбыўся падчас конкурснага праекту «Залатая акустыка» за месяц да таго ў сувязі з працяглым творчым адпачынкам Indiga з-за ператрубацый у складзе.[9][10][11][12][13]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у зборніках[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Лукашук, Дмитрий. Руся: "Переодевание в гримерной не несет сексуального подтекста" (руск.). Ежедневник. Experty.by (5 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2020. Праверана 3 студзеня 2020.
  2. Мельгуй, Анатолий. Чешская альтернатива: урок #2 (руск.). Музыкальная газета (26 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2020. Праверана 25 красавіка 2020.
  3. Fobia_L. Мы с Тамарой или Женская академия (руск.)(недаступная спасылка). LiveSound.by (11 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2008. Праверана 13 ліпеня 2020.
  4. Климов, Олег; Шаруба, Сергей (2004). "Убить N.R.M., или К неутешительным итогам музыкального года". Музыкальная газета [руская] (4). Архівавана з арыгінала 11 верасня 2020. Праверана 2020-09-11. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  5. Будкін, Сяргей. “Рок-Каранацыя” працягваецца! . Тузін Гітоў. mpby.ru (28 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  6. Знаткевіч, Аляксей. Руся: “Творчасьць дазваляе мне адчуваць смак жыцьця” . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (6 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.
  7. СЛЭП. 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Записи в рубрике 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Дзёньнік : LiveInternet - Российский Сервис Онлайн-Дневников . liveinternet.ru (31 жніўня 2006). Праверана 18 лістапада 2018.
  8. Гурт “Indiga”: другі альбом і першы кліп Архівавана 9 верасня 2018.
  9. Holdings: Hair Peace Salon (руск.). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 15 лістапада 2018.
  10. Кузьміч, Воля. Фотарэпартаж з канцэрту-прэзэнтацыі Hair Peace Salon новай плыткі In Tune . generation.by (4 лістапада 2008). Праверана 29 кастрычніка 2018.
  11. Кузьміч, Воля. Hair Peace Salon: "Кожны думае ў меру распушчанасьці сваіх валасоў" . generation.by (4 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2018. Праверана 26 кастрычніка 2018.
  12. Mechaniczny, Wiecier; Маціюн, Юры. Руся пра Indiga, Akana і кропкі над «і» . Тузін Гітоў. mpby.ru (15 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2018. Праверана 18 лістапада 2018.
  13. Кузьміч, Воля. Akana на прэзэнтацыі новага дыску Hair Peace Salon . generation.by (3 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 18 лістапада 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]