BMW 315/1

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
BMW 315/1
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. родстар (2‑месн.)
I6, 1490 см³, 40 к. с.
4-хутк. МКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 3900 мм
Шырыня: 1450 мм
Вышыня: 1350 мм
Колавая база: 2400 мм
Каляіна пярэдняя: 1153 мм
Каляіна задняя: 1220 мм
Маса: 750 кг[1]
На рынку
 
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік
Звязаныя: BMW 315
Іншае
Дызайнер: Фрыц Фідлер(англ.) бел.

BMW 315/1 — спартыўная мадэль з кузавам родстар на базе BMW 315 нямецкай кампаніі BMW, што выпускалася на працягу 19341935 гадоў у колькасці 230[1] машын.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

BMW 315/1.

Летам 1934 года была распрацавана спартыўная мадэль, якая была некалькі карацей і ніжэй, чым BMW 315. Шасціцыліндравы радны рухавік атрымаў тры карбюратары Solex 26 BFRH. Дзякуючы павышэнню ступені сціску (1:6,8 замест 1:5,6) магутнасць узрасла да 40 к. с. (29 кВт) пры 4200 аб/хв. Па жаданні ўладальніка ўсталёўвалі здымны дах. Аўтамабілі даволі паспяхова выступалі на спаборніцтвах свайго класа машын, дзякуючы чаму было вырашана распрацаваць магутны матор аб'ёмам да 2,0 літраў. З ім машына атрымала пазначэнне BMW 319/1. Максімальная хуткасць складала 125 км/г[1].

Кошт аўтамабіля складаў 5 200[1] марак.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Werner Oswald: Alle BMW-Automobile 1928–1978. Motorbuch Verlag, Stuttgart 1980, ISBN 3-87943-584-7 (ням.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 BMW 315/1 Sportwagen (German). BMW Group Archive.