BMW 503 — двухдзверны аўтамабіль класа Gran Turismo, які быў прадстаўлены на Франкфурцкім аўтасалоне ў верасні 1955 года, разам з родстарам BMW 507. Дызайнер Альбрехт Гёрц(англ.) (бел. лічыў 503-і сваёй самай паспяховай працай.
Вытворчасць пачалася ў маі 1956 года, першапачатковая цана складала 29 тыс. нямецкіх марак[1]. Трансмісія і рулявое кіраванне былі ўзятыя ад BMW 502[2]. Рухавік усталёўваўся бензінавы V-падобны 8-цыліндравы, цалкам лёгкасплаўны, з мокрымі гільзамі, верхнім размеркавальным валам і двухкамерным карбюратарам Zenith(англ.) (бел.. Ён выдаваў 140 к. с. на 4 800 абаротах і 216 Нм круцільнага моманту на 3 800 абаротах[1]. Як і 507-ы, 503-і быў выключна двухмесны, але адрозніваўся іншымі пярэдняй і задняй часткай. Кабрыялет 503-й мадэлі першым з еўрапейскіх аўтамабіляў атрымаў электрапрывад даху[3]. Акрамя кабрыялета, было даступна купэ з вінілавым дахам.
Як і 507-я, мадэль 503 была правальнай. Усяго было выпушчана 416 экземпляраў[2]. Вытворчасць завяршылася ў сакавіку 1959 года. Спадчыннік, BMW 3200 CS, быў даўжэй і меў чатыры паўнавартасныя месцы.
Lewin T. Faded glory // The Complete Book of BMW: Every Model since 1962. — St. Paul, MN USA: Motorbooks International, 2004. — С. 23–37. — ISBN 0-7603-1951-0.
Norbye Jan P. Postwar Panache: Baroque Angels, Timeless Sports Cars // BMW — Bavaria’s Driving Machines. — Skokie, IL, USA: Publications International, 1984. — ISBN 0-517-42464-9.