BMW 335

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW 335
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (4‑месн.)
4‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)[1]
I6, 3485 см³
4-хутк. МКПП[2]
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4840 мм
Шырыня: 1700 мм
Вышыня: 1690 мм
Колавая база: 2980 мм
Маса: 1300 кг
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW 326
Іншае
Дызайнер: Фрыц Фідлер  (англ.)

BMW 335 — самы вялікі і самы моцны аўтамабіль кампаніі BMW вышэйшага сярэдняга класа даваеннага часу (1939—1941). Дадзеная мадэль перапыніла доўгае дамініраванне ў гэтым класе машын мадэляў 320 і 340 Mercedes-Benz.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

BMW 335. Кабрыялет. 1939

Поспех мадэлі 1936 года BMW 326 падштурхнуў вытворцу спраектаваць большы аўтамабіль з падобнымі характарыстыкамі і камплектуючымі. Тады паралельна распрацоўвалася мадэль BMW 337[3] з даўжэйшым на 136 мм шасі, магутным маторам R6 аб'ёмам 3,5 л і магутнасцю 90 к. с., якія перайшлі да мадэлі 335. З корпусам класа Пульман гэта быў аўтамабіль класа люкс, які з-за пачатку Другой сусветнай вайны не дачакаўся серыйнай вытворчасці. Калі рухавік з мадэлі 326 выкарыстоўваўся ў пасляваенны час на BMW 501/502, то рухавік для 335/337 мадэляў больш не рабілі, перайшоўшы да новай мадэлі рухавіка R6. Канструкцыя BMW 335 у асноўным паўтарала мадэль 326, толькі з-за выкарыстання больш цяжкага і моцнага матора была павелічана колавая база, падоўжылі маторны адсек і ўзмацнілі пярэднюю падвеску і трансмісію[4]. Мадэль развівала хуткасць 145 км/г[5]. Прататып BMW 335 прадставілі ў 1938 годзе на Лонданскім аўтасалоне, дзе на рынку Брытанскай імперыі машыны BMW з 1934[1] года прасоўвала кампанія Frazer Nash[1][6]. Дызайнер BMW 335 Фрыц фідлер будзе працаваць у ёй ў пасляваенны час.

BMW 335 выпускаўся з кузавамі 4-дзверны седан (7850 райхсмарак), 2- (9050 райхсмарак) і 4-дзверны кабрыялет[1].

Вайна пачалася праз пару месяцаў пасля пачатку серыйнай вытворчасці, што моцна паўплывала на продаж. Было прададзена каля 410 экзэмпляраў BMW 335, якія сёння адносяць да рарытэтных аўтамашын.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Werner Oswald: Alle BMW-Automobile 1928–1978. Motorbuch Verlag, Stuttgart 1980, ISBN 3-87943-584-7 (ням.)
  • BMW (Hrsg.): Der 3,5 Liter BMW – eine neue Höchstleistung. Ein autobahn-dauerfester Schszylinder mit 90 PS Leistung,145 km /Std. Höchst- und 135 km /Std. Autobahn-Dauergeschwindigkeit!. In: BMW Blätter. Nr. 34, München Februar 1939, S. 2–4 (Hausmitteilungen der Bayerischen Motoren-Werke AG, PDF, abgerufen am 8. Juli 2014) (ням.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Odin, L.C. World in Motion 1939 - The whole of the year's automobile production. Belvedere Publishing, 2015. ASIN: B00ZLN91ZG.
  2. 1939 BMW 335. conceptcarz.com. Праверана 11 лютага 2008.
  3. BMW 337 (ням.)
  4. Hart, Roger (July 23, 2012). "A Taste of Luxury". Autoweek. 62 (15): 20–21. ISSN 0192-9674.
  5. Technical specifications of 1939 BMW 335. carfolio.com. Архівавана з першакрыніцы 25 February 2008. Праверана 12 лютага 2008.
  6. Frazer Nash (ням.)