BMW 329

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
BMW 329
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. кабрыялет (2‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)
I6, 1911 см³, 45 к. с.
4-хутк. МКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4000 мм
Шырыня: 1440 мм
Вышыня: 1550 мм
Колавая база: 2400 мм
Маса: 880 кг
На рынку
 
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік
Звязаныя: BMW 319
Іншае
Дызайнер: Фрыц Фідлер(англ.) бел.

BMW 329 — аўтамабіль сярэдняга класа нямецкай кампаніі BMW 19361937 гадоў, які выпускаўся на базе мадэлі BMW 319 на заводзе ў Айзенахе. Мадэль запусцілі дзеля хуткага і эканамічна выгаднага пашырэння і дапаўнення мадэльнага шэрагу кампаніі BMW, дзе прапаноўвалі мадэлі серыі BMW 326.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

BMW 329 атрымала ад мадэлі BMW 319 хадавую частку, трансмісію, 6-цыліндравы радны рухавік аб'ёмам 1911 см³ і магутнасцю 45 к. с. (33 кВт) пры 3750 аб/хв. Машыну выпускалі з кузавамі 2-месны і 4-месны кабрыялет, які атрымаў больш па памеры радыятара ад мадэлі BMW 326 і адпаведна каштавалі 4950 марак і 5800 марак[1].

Усяго была выраблена 1 011 4-месных, 42 2-месных машын і 126 шасі (усяго 1179 шасі). 2-месныя кузавы вырабляла спецыялізаваная фабрыка Драуз[2] з Хайльброна. 4-месную мадэль крытыкавалі за не занадта гарманічныя прапорцыі.

З 1937 года мадэль 329 замяніла мадэль BMW 320.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Werner Oswald: Alle BMW-Automobile 1928–1978. Motorbuch Verlag, Stuttgart 1980, ISBN 3-87943-584-7 (ням.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі