Перайсці да зместу

BMW 319/1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW 319/1
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. родстар (2‑месн.)
I6, 1911 см³, 55 к. с.
4-хутк. МКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 3900 мм
Шырыня: 1440 мм
Вышыня: 1350 мм
Колавая база: 2400 мм
Каляіна пярэдняя: 1153 мм
Каляіна задняя: 1220 мм
Маса: 790 кг[1]
Поўная маса: 1140 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
 
Звязаныя: BMW 319
Іншае
Дызайнер: Фрыц Фідлер  (англ.)

BMW 319/1 — спартыўная мадэль з кузавам родстар на базе BMW 319 нямецкай кампаніі BMW, што выпускалася на працягу 19351936 гадоў у колькасці 178[1] машын.

BMW 319/1.

230 машын спартыўнай мадэлі BMW 315/1 паспяхова выкарыстоўваліся ў спаборніцтвах, у выніку чаго ў кампаніі BMW вырашылі таксама ўдзельнічаць у міжнародных спартыўных спаборніцтвах класа 2 літра для павелічэння прэстыжу кампаніі. Для гэтага быў распрацаваны новы шасціцыліндравы радны рухавік аб'ёмам 1911 см³ магутнасць 55 к .с. (40 кВт) пры 4000 аб/хв. Матор атрымаў тры карбюратары Solex 26 BFRH. Рухавік усталявалі на шасі мадэлі 315/1 1935 года з кузавам родстар, прысвоіўшы ёй пазначэнне BMW 319/1. Максімальная хуткасць складала 135 км/г[1].

Кошт аўтамабіля складаў 5 800[1] марак.

На шасі BMW 319/1 была ўсталявана некалькі экстравагантных кузаваў тыпу кабрыялет, купэ фірмаў Людвіга Вайнберга[2] з Мюнхена, Эрдман і Росі[3] з Берліна, Дравуз[4] з Хайльброна.

З маторам магутнасцю менш на 10 к.с. будавалі серыю аўтамашын BMW 319.

Зноскі

  1. а б в г BMW 319/1 Sportwagen (ням.)(недаступная спасылка). BMW Group Archive. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2016.
  2. Ludwig Weinberger (Karosseriebau) (ням.)
  3. Erdmann & Rossi (ням.)
  4. Drauz-Werke (ням.)
  • Werner Oswald: Alle BMW-Automobile 1928–1978. Motorbuch Verlag, Stuttgart 1980, ISBN 3-87943-584-7 (ням.)