Азіяцкі тур PTC 2014/2015 – Этап 2 (снукер)
| Азіяцкі тур PTC 2014/2015 – Этап 2 | |
![]() | |
| Сезон | 2014/2015 |
|---|---|
| Тэрміны | 20 — 24 кастрычніка 2014 |
| Арэна | Спартыўны цэнтр Хайніна |
| Горад | Хайнін |
| Краіна | Кітай |
| Арганізацыя | WPBSA |
| Спонсар | Haining China Leather City |
| Фармат | Нізкарэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £50,000 |
| Прызавыя пераможцы | £10,000 |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 4:0 |
| Статыстыка турніру | |
| Колькасць удзельнікаў | 128 (+3) |
| Колькасць матчаў | 123 (+3) |
| Найвышэйшая серыя | 147 (Раян Дэй) |
| ←EТ3 ● PTC 2014/2015 ● ЕТ4→ | |
| ● Адкрыты чэмпіянат Хайніна ● АЧХ2015→ | |
Азіяцкі тур PTC 2014/2015 – Этап 2 (таксама вядомы як Адкрыты чэмпіянат Хайніна 2014 (англ.: Haining Open 2014) і Haining China Leather City Haining Open 2014 ад назвы спонсара) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 20 па 24 кастрычніка 2014 года ў спартыўным цэнтры Хайніна, у Хайніне, Кітай. Прызавы фонд турніру склаў £50,000, з якіх £10,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Сцюарт Бінэм, які перайграў на сваім шляху да тытула А Булацзяна (4:1), Яня Бінтаа (4:1), Чжаа Сіньтуна (4:2), Роса М'юра (4:3), Дзіна Цзюньхуэя ў чвэрцьфінале (4:0), Мэцью Сэлта у паўфінальным матчы (4:1) і Олівера Лайнса ў фінальным паядынку з лікам 4:0. Гэтая перамога стала дзявятым прафесійным і чацвёртым нізкарэйтынгавым тытулам, усе з якіх былі выйграны на азіяцкіх турнірах серыі PTC, у кар'еры 38-гадовага снукерыста з Англіі, а таксама другім прафесійным спаборніцтвам, выйграным Бінэмам у сезоне 2014/2015 пасля перамогі на рэйтынгавым турніры Шанхай Мастэрс.
Прызавыя грошы
[правіць | правіць зыходнік]Прызавы фонд турніру склаў £50,000, як і на ўсіх астатніх турнірах серыі PTC 2014/2015, якія праходзілі ў Азіі. Пераможца спаборніцтва атрымаў £10,000.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Аднак, у адрозненні ад падліку ачкоў у сезонах 2012/2013 і 2013/2014, калі снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, атрымліваў у рэйтынг колькасць ачкоў у два разы меншую за колькасць прызавых грошай, з сезона 2014/2015 снукерыст, які прайгравае ў сваім першым матчы, увогуле не атрымлівае рэйтынгавых ачкоў.
| Дасягненне | Прызавыя |
|---|---|
| Пераможца | £10000 |
| Фіналіст | £5000 |
| Паўфіналісты | £2500 |
| Чвэрцьфіналісты | £1500 |
| 1/8 фіналу | £1000 |
| 1/16 фіналу | £600 |
| 1/32 фіналу | £200 |
| Агульны прызавы фонд | £50000 |
| Максімальны брэйк | £1000 |
Папярэдні раўнд
[правіць | правіць зыходнік]| Першы гулец | Лік | Другі гулец |
|---|---|---|
| 2-4 | ||
| 4-0 | ||
| 4-2 |
Асноўная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Верхняя частка
[правіць | правіць зыходнік]Ніжняя частка
[правіць | правіць зыходнік]Фінал
[правіць | правіць зыходнік]| Фінал: да 4 перамог. Спартыўны цэнтр Хайніна, Хайнін, Кітай, 24 кастрычніка 2014. | ||
| Сцюарт Бінэм (15) |
4-0 | Олівер Лайнс (11) |
|
Статыстыка гульцоў
| ||
| 74-49 (54), 66-47, 86-13, 61-11 | ||
| 54 | Найвышэйшая серыя | 35 |
| 0 | Соценныя серыі | 0 |
| 1 | Серыі 50+ | 0 |
Відэа
[правіць | правіць зыходнік]
- Матч 1/64 фіналу адкрытага чэмпіянату Хайніна 2014 (Сцюарт Бінэм – А Булацзян)
- Матч 1/64 фіналу адкрытага чэмпіянату Хайніна 2014 (Марк Уільямс – Чжан Ханьсюань)
- Матч 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Хайніна 2014 (Дзін Цзюньхуэй – Чжан Юн)
- Матч 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Хайніна 2014 (Чэнь Цзюньхаа – Сяа Гадун)
- Матч 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Хайніна 2014 (Цаа Юйпэн – Раян Дэй)
- Чвэрцьфінальны матч адкрытага чэмпіянату Хайніна 2014 (Дзін Цзюньхуэй – Сцюарт Бінэм)
- Чвэрцьфінальны матч адкрытага чэмпіянату Хайніна 2014 (Мэцью Сэлт – Пітэр Эбдан)
- Чвэрцьфінальны матч адкрытага чэмпіянату Хайніна 2014 (Цянь Пэнфэй – Джымі Робертсан)
- Фінальны матч адкрытага чэмпіянату Хайніна 2014 (Сцюарт Бінэм – Олівер Лайнс)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Адкрыты чэмпіянат Хайніна 2014 на Snooker.org (англ.)
- Статыстыка адкрытага чэмпіянату Хайніна 2014 на CueTracker.net(недаступная спасылка) (англ.)
- Старонка адкрытага чэмпіянату Хайніна 2014 на my147.com Архівавана 16 лістапада 2014. (кіт.)
- Фатаздымкі World Snooker з адкрытага чэмпіянату Хайніна 2014 на Facebook
