Цаа Юйпэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цаа Юйпэн
Снукер

кіт.: 曹宇鹏
Фота
 
Дата нараджэння: 27 кастрычніка 1990(1990-10-27) (29 гадоў)
Месца нараджэння: Гуанчжоу, Кітай
Грамадзянства: Flag of the People's Republic of China.svg Кітай
Прафесійная кар'ера: 2011—...
Найвышэйшы рэйтынг: 42 (30.06.201407.07.2014)
Цяперашні рэйтынг: 43 (12 сакавіка 2018)
Прызавыя грошы: > £250,000
Найвышэйшая серыя: 147 (Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 2017)
Колькасць соценных серый: 46
Лепшы рэйтынгавы вынік: фінал (Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 2017,
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара 2018)
Перамогі на турнірах
Чэмпіянат свету: 1/8 фіналу (2012)

Цаа Юйпэн ( кіт. спр. 曹宇鹏 , піньінь: Cáo Yǔpéng, нар. 27 кастрычніка 1990, Гуанчжоу, Кітай) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст адкрытага чэмпіянату Шатландыі 2017 года і адкрытага чэмпіянату Гібралтара 2018 года. Удзельнік 1/8 фіналу чэмпіянату свету 2012 года.

У 2009 годзе ўпершыню ўдзельнічаў на рэйтынгавым адкрытым чэмпіянаце Кітая, атрымаўшы ўайлдкард ва ўзросце 18 гадоў, а ў 2011 годзе стаў прафесіяналам, дзякуючы перамозе на чэмпіянаце Азіі сярод гульцоў ва ўзросце да 21 года. У сваім дэбютным сезоне ў мэйн-туры патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, дзе здолеў прайсці ў другі раўнд, сенсацыйна перайграўшы Марка Алена ў стартавым матчы. У сезоне 2013/2014 упершыню дайшоў да рэйтынгавага чвэрцьфіналу на Усі Класік, упершыню патрапіўшы ў топ-64 рэйтынгу, а праз год падняўся на найвышэйшае для сябе 42-е месца. Пасля гэтага пачаў губляць форму і вылецеў з топ-64 па выніках сезона 2015/2016, але пакінуў месца сярод прафесіяналаў, дзякуючы перамозе на адным з этапаў кваліфікацыйнага турніру Q-School. У сезоне 2017/2018 дайшоў да рэйтынгавага паўфіналу на Еўрапейскім Мастэрс і да свайго першага рэйтынгавага фіналу на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, дзе гуляў супраць Ніла Робертсана і ішоў наперадзе з лікам 8:4, аднак саступіў 5 фрэймаў запар і згубіў магчымасць выйграць першы рэйтынгавы тытул. Пасля гэтага поспеху зноў патрапіў у топ-64 рэйтынгу, а ў пачатку 2018 года выйшаў у свой другі рэйтынгавы фінал на адкрытым чэмпіянаце Гібралтара, дзе быў пераможаны Раянам Дэем (0:4).

У агульнай колькасці займаў 42-е месца ў сусветным рэйтынгу адзін тыдзень. Апроч рэйтынгавага фіналу здабыў залаты медаль на Азіяцкіх гульнях у крытых памяшканнях 2013 года, перамогшы свайго суайчынніка Дзіна Цзюньхуэя ў фінале. За прафесійную кар'еру аформіў больш за 40 сэнчуры-брэйкаў, а таксама зарабіў больш за 250 тысяч фунтаў, уваходзячы ў топ-120 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. На сваім паспяховым адкрытым чэмпіянаце Шатландыі 2017 года выканаў адзіны максімальны брэйк.

Фіналы турніраў[правіць | правіць зыходнік]

Рэйтынгавыя турніры: 2 (2 паразы)[правіць | правіць зыходнік]

Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (0:2)


Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2017 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі Робертсан НйлСцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 8:9
2 Параза 2018 Адкрыты чэмпіянат Гібралтара Дэй РаянСцяг Уэльса Раян Дэй 0:4

Прафесійныя снукерныя турніры: 2 (1 параза)[правіць | правіць зыходнік]

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (0:1)
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:0)
Нярэйтынгавыя турніры (0:0)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)


Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Параза 1 17 снежня 2017 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Глазга, Шатландыя Робертсан НйлСцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 8:9
Параза 2 11 сакавіка 2018 Адкрыты чэмпіянат Гібралтара, Гібралтар Дэй РаянСцяг Уэльса Раян Дэй 0:4

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]