Перайсці да зместу

Ёханес Віралайнен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёханес Віралайнен
Johannes Virolainen
дэпутат Эдускунты[d]
6 красавіка 1945 — 25 сакавіка 1983
дэпутат Эдускунты[d]
21 сакавіка 1987 — 21 сакавіка 1991
старшыня Эдускунты Фінляндыі[d]
3 чэрвеня 1966 — 26 сакавіка 1968
Папярэднік Рафаэль Паасіа
Пераемнік Віена Сукселайнен
старшыня Эдускунты Фінляндыі[d]
5 чэрвеня 1979 — 25 сакавіка 1983
Папярэднік Ahti Pekkala[d]
Пераемнік Erkki Pystynen[d]
30-ы прэм’ер-міністр Фінляндыі
12 верасня 1964 — 27 мая 1966
Папярэднік Рэйна Лехта
Пераемнік Рафаэль Паасіа
міністр фінансаў Фінляндыі[d]
4 верасня 1972 — 13 чэрвеня 1975
Папярэднік Маўна Койвіста
Пераемнік Heikki Tuominen[d]

Нараджэнне 31 студзеня 1914(1914-01-31)[1][2]
Смерць 11 снежня 2000(2000-12-11)[1] (86 гадоў)
Жонка Каарына Віралайнен (1939-1981)
Кілікі Віралайнен (1981–2000)
Партыя
Адукацыя
Бітвы
Узнагароды
Order of San Carlos Knight Grand Cross of the Order of the Falcon кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа Вялікая стужка ордэна Леапольда I Grand Cross of the Order of the White Rose of Finland Cross of Liberty, 3rd Class Cross of Liberty, 3rd Class Order of the Polar Star - Commander's Grand Cross кавалер Вялікага крыжа ордэна Данеброга камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы Grand Cross of the Order of May Order of Merit of the Hungarian People's Republic
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ё́ханес Ві́ралайнен (фінск.: Johannes Virolainen, 31 студзеня 1914(1914-01-31)[1][2], Sverdlovo[d], Вялікае Княства Фінляндскае ці Viipurin maalaiskunta[d], Вялікае Княства Фінляндскае11 снежня 2000(2000-12-11)[1], Лох’я, Паўднёвая Фінляндыя) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Фінляндыі, Прэм’ер-міністр Фінляндыі (1964—1966), член партыі Фінляндскі цэнтр.

Нарадзіўся пад Выбаргам, у 1938 скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт, у 1951 атрымаў ступень доктара сельскагаспадарчых навук і лесаводства. З 1932 — сябра партыі Аграрны саюз (з 1965 — Фінляндскі цэнтр). У 1942—1944 — начальнік канцылярыі «Камісіі па кіраванні вернутай тэрыторыяй», у 1944—1948 — загадчык аддзела перасяленцаў міністэрства ўнутраных спраў Фінляндыі. У 1945—1954 старшыня моладзевай арганізацыі партыі Аграрны саюз; з 1946 (з перапынкамі) — член Цэнтральнага праўлення, з 1964 старшыня партыі. Дэпутат парламента Фінляндыі ў 1945—1983 і 1987—1991, у 1962—1964, 1966—1968 і 1979—1982 — спікер парламента. У 1950—1951 — міністр унутраных спраў, міністр асветы ў 1953—1954, 1956—1957 і 1968—1970; міністр замежных спраў у 1954—1956, 1957 і 1958; намеснік прэм’ер-міністра ў 1957, 1958, 1962—1963, 1968−1970 і 1977—1979, міністр сельскай гаспадаркі ў 1961—1962, 1962—1963, міністр фінансаў у 1972—1975, а таксама міністр сельскай гаспадаркі і лясной гаспадаркі ў 1976—1977 і 1977—1979. З 1962 — старшыня фінскай групы Міжпарламенцкага саюза і з 1967 член яго Савета і Выканкама.

Зноскі

  1. а б в г Johannes Virolainen // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Johannes VirolainenSLS.