Іозеф Радэцкі
Іаган Іозеф Венцэль (Антон Франц Карл) граф Радецкі фон Радэц | |
---|---|
ням.: Johann Joseph Wenzel Anton Franz Karl Graf Radetzky von Radetz чэшск.: Jan Josef Václav Antonín František Karel hrabě Radecký z Radče | |
| |
Дата нараджэння | 2 лістапада 1766 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 5 студзеня 1858 (91 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Peter Eusebius Graf Radetzky de Radetz[d] |
Маці | Maria Venantia Bechynie von Lazan[d][3] |
Жонка | Francesca von Strassoldo Grafenberg[d] |
Дзеці | Theodor Radetzky de Radetz[d] і Friederike Gräfin Wenckheim[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Імперыя Габсбургаў, Аўстрыйская імперыя |
Гады службы | 1784—1858 |
Званне | фельдмаршал |
Камандаваў | арміяй |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іага́н Іо́зеф Ве́нцэль (Антон Франц Карл) граф Радэ́цкі фон Ра́дэц (ням.: Johann Josef Wenzel Graf Radetzky von Radetz, чэшск.: Jan Josef Václav Radecký z Radče; 2 лістапада 1766, Тршэбніцы — 5 студзеня 1858, Мілан) — аўстрыйскі военачальнік і дзяржаўны дзеяч, з чэшскай дваранскай сям'і, фельдмаршал (1836); найбольш выбітны палкаводзец Аўстрыі свайго часу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Маладым афіцэрам удзельнічаў у турэцкай вайне 1790 года, вылучыўся ў бітвах пры Марэнга і Гогенліндэне. Прызначаны ў 1813 членам ваеннага савета, дзейна працаваў над рэарганізацыяй аўстрыйскай арміі, асабліва клапоцячыся пра камандзіроўкі за мяжу маладых афіцэраў для завяршэння ваеннай адукацыі. У бітве пры Лейпцызе ён аказаў вялікую паслугу ў якасці начальніка штаба князя Шварцэнберга.
У мірныя гады Радэцкі камандаваў кавалерыйскай дывізіяй, потым быў камендантам Ольмюца. З 1831 камандаваў аўстрыйскай арміяй у Італіі і тут набыў шырокую вядомасць, з аднаго боку, як узорны арганізатар арміі і стратэг, з іншай — як жорсткі і халодны рэакцыянер.
У 1848 годзе ён спрабаваў сілай здушыць рэвалюцыю, але пасля 5-дзённага боя на вуліцах Мілана павінен быў (уначы 23 сакавіка) з 15-ці тысячнай арміяй адступіць у Верону; там ён умацаваўся і, скарыстаўшыся бяздзейнасцю ворага, напачатку мая перайшоў у наступ. Разбіўшы сардынцаў пры Санта-Лучыа 6 мая, ён адважным і майстэрскім флангавым рухам перайшоў Мінча ў Мантуі і атрымаў новую перамогу пры Куртатоне, але не дасягнуў сваёй мэты — вызваленні абложанай сардынцамі Песк'еры (здалася 31 мая).
Пасля двухмесяцовага перамір'я ён разбіў сардынцаў пры Кустоце і 6 жніўня заняў Мілан (завошта пасля атрымаў ордэн Святога Георгія I класа), а 9-га прадпісаў з непрыяцелем перамір'е. Па аднаўленні ваенных дзеянняў 10 сакавіка 1849 ён нанес сардынцам новую паразу пры Навары 23 сакавіка, якая і вырашыла вайну. Пасля падзення Венецыі Радэцкі на пасадзе генерал-губернатара Ламбарда-Венецыянскага каралеўства пасяліў пры дапамозе цвёрдых мер спакой у Італіі. Ён не дажыў да таго, каб убачыць непасрэдны вынік сваёй палітыкі — страту для Аўстрыі перш Ламбардыі, потым Венецыі. У 1858 годзе яму быў узведзены помнік у Празе, у 1892 — у Вене. У 1849 ганараваны звання рускага генерал-фельдмаршала.
Цікавы факт
[правіць | правіць зыходнік]- «Марш Радэцкага» (соч. 228) напісаў Іаган Штраус-бацька ў гонар Іозефа Радэцкага ў 1848 годзе. Пазней гэта музыка стала палкавым маршам 5-га гусарскага паліца Радэцкага. Гэты полк існуе і сёння (як танкавы), з тым жа палкавым маршам.
Зноскі
- ↑ Radecký z Radče, Jan Josef Václav, hrabě, 1766-1858 // Olomouc City Library regional database Праверана 26 верасня 2024.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Radetzky, Joseph Graf // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 24. — S. 177.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Іозеф Радэцкі на Вікісховішчы |
- Strack, «Graf R.» (Вена, 1849).
- Schneidawind, «Feldmarschall Graf R.» (Аўгсбург, 1851).
- Schönhals, «Der Feldmarschall Gr. R.» (Штутгарт, 1858).
- «Denkschriften militärischen Inhalts aus dem Nachlass R’s» (Штутгарт, 1859).
- Troubetzkoi, «Campagnes du comte R. dans le nord de l’Italie en 1848 et 49» (Лпц., 1860).
- H. Kunz. «Die Feldzüge des Feldmarschalls R. in Oberitalien 1848 u. 49» (Берл., 1890).
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 2 лістапада
- Нарадзіліся ў 1766 годзе
- Нарадзіліся ў раёне Пршыбрам
- Памерлі 5 студзеня
- Памерлі ў 1858 годзе
- Памерлі ў Мілане
- Пахаваныя ў Ніжняй Аўстрыі
- Кавалеры ордэна Залатога руна
- Кавалеры ордэна Марыі Тэрэзіі
- Кавалеры Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
- Кавалеры ордэна Пія IX
- Кавалеры ордэна Святога Рыгора Вялікага
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Узнагароджаныя ордэнам Цэрынгенскага льва
- Кавалеры ордэна Жалезнай кароны 1-й ступені
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Святога Георгія I класа
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Асобы
- Генерал-фельдмаршалы Расійскай імперыі
- Аўстрыйскія генерал-фельдмаршалы
- Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа
- Ганаровыя грамадзяне Вены