Перайсці да зместу

Іполіта Ірыгоен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іполіта Ірыгоен
ісп.: Hipólito Yrigoyen
прэзідэнт Аргенціны
12 кастрычніка 1916 — 12 кастрычніка 1922
Папярэднік Віктарына дэ ла Пласа
Пераемнік Marcelo Torcuato de Alvear[d]
прэзідэнт Аргенціны
12 кастрычніка 1928 — 6 верасня 1930
Папярэднік Marcelo Torcuato de Alvear[d]
Пераемнік José Félix Uriburu[d]

Нараджэнне 12 ліпеня 1852(1852-07-12)[1]
Смерць 3 ліпеня 1936(1936-07-03)[1] (83 гады)
Месца пахавання
Дзеці Luis H. Irigoyen[d]
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Collar of the Order of Isabella the Catholic‎
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іполіта Ірыгоен (поўнае імя Хуан Іполіта дэль Саграда Карасан дэ Хесус Ірыгоен Алем; ісп.: Juan Hipólito del Sagrado Corazón de Jesús Irigoyen Alem (Hipólito Yrigoyen); 12 ліпеня 1852, Буэнас-Айрэс, Аргенціна — 3 ліпеня 1933, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі палітык, прэзідэнт Аргенціны з 12 кастрычніка 1916 г. па 11 кастрычніка 1922 года і з 12 кастрычніка 1928 па 6 верасня 1930 г ад партыі Грамадзянскі радыкальны саюз. Скінуты ў выніку ваеннага перавароту.

У 1891 годзе разам са сваім дзядзькам Леандра Алемам быў адным з заснавальнікаў Грамадзянскага радыкальнага саюза; да гэтага працаваў школьным настаўнікам і не займаўся палітыкай. У 1896, пасля самагубства дзядзькі — лідара ГРС, стаў новым кіраўніком партыі. У 1916 годзе, неўзабаве пасля прыняцця закона 8871 аб усеагульным абавязковым выбарчым праве для мужчын, быў абраны прэзідэнтам краіны. Пад яго кіраўніцтвам Аргенціна не стала ўмешвацца ў Першую сусветную вайну і ўзбагацілася на гандлі прадуктамі сельскай гаспадаркі — аснове свайго экспарту. У перыяд яго кіравання надавалася вялікая ўвага развіццю адукацыі і сацыяльнага забеспячэння. У 1922 Ірыгоена, які не меў права балатавацца на другі тэрмін, змяніў яго аднапартыец Марсела Тарквата дэ Альвеар, які прадстаўляў іншую партыйную фракцыю. У 1928 годзе, пасля заканчэння тэрміну дэ Альвеара, Ірыгоен ізноў быў абраны прэзідэнтам. Аднак Ірыгоен не змог справіцца з наступствамі сусветнага эканамічнага крызісу, і 6 верасня 1930 г. ён быў адхілены ад улады ваеннымі пад кіраўніцтвам генерала Хасэ Фелікса Урыбуру. Рэшту сваіх дзён Ірыгоен правёў пад хатнім арыштам у Буэнас-Айрэсе.

Зноскі

  1. а б Hipolito Irigoyen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #119097192 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119097192 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.