Ірына Сямёнаўна Шыкунова
Ірына Сямёнаўна Шыкунова | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 2020 (79 гадоў) |
Краіна | |
Муж | Уладзімір Міхайлавіч Генералаў[1] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка, педагог |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал |
Узнагароды |
Ірына Сямёнаўна Шыкунова (15 сакавіка 1940, в. Камуна, Любанскі раён, Мінская вобласць, БССР — 6 сакавіка 2020) — беларуская оперная спявачка (лірычнае сапрана), педагог. Лаўрэат Міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў у Мінску (1962), Заслужаная артыстка (1972), Народная артыстка (1980), Акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі (1998), узнагароджаная медалём Францыска Скарыны (2010).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння ў 1956 годзе Дзяржынскай школы № 2 Мінскай вобласці Ірыну без іспытаў прынялі ў Беларускую кансерваторыю. Скончыўшы яе ў 1964 годзе, яна пачала працаваць у Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі, дзе з цягам часу спявала ўсе асноўныя партыі беларускага і ўсясветнага опернага рэпертуару. Праходзіла стажыроўку ў міланскім тэатры Ла Скала (1970—1971). Пабывала на гастролях у Фінляндыі, Германіі, Польшчы, спявала ў многіх тэатрах былога СССР. З 1989 года выкладала ў Беларускай акадэміі музыкі, класа жаночага вакалу, дацэнт кафедры спеваў.
Творчы набытак — звыш за 30 вядучых оперных партый, дзе стварыла шмат яркіх захапляючых вобразаў: Юзафа («Яснае світанне» А. Туранкова), Марфачка («Алеся» Я. Цікоцкага), Аксана, Святлана («Калі ападае лісце», «Калючая ружа» Ю. Семянякі), Ірына («Сівая легенда» Д. Смольскага), Галька («Галька» С. Манюшкі), Таццяна, Іяланта, Ліза («Яўген Анегін», «Іяланта», «Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Віялета, Дэздэмана, Лізавета («Травіята», «Атэла», «Дон Карлас» Дж. Вердзі), Марфа, Купава («Царская нявеста», «Снягурка» М. Рымскага-Корсакава), Маргарыта («Фаўст» Ш. Гуно), Эльза («Лаэнгрын» Р. Вагнера), Донна Анна, Графіня («Дон Жуан», «Вяселле Фігара» В. Моцарта), Яраслаўна («Князь Ігар» А. Барадзіна).
Памерла 6 сакавіка 2020 года[2].
Зноскі
- ↑ Беларусь у асобах і падзеях Праверана 1 снежня 2023.
- ↑ Памерла народная артыстка Беларусі Ірына Шыкунова
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Творчы вечар салісткі Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР Ірыны Шыкуновай [Изоматериал]. 10 сакавіка 1975 г. [запрашэнне]. [Б. м. б. в.]. 1975. 1 арк. (складзены ўдвая)
- Савік Л. С. Артыстка з народа. // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Любанскага раёна. — Мінск, 1996.
- Савік Л. С. Шыкунова Ірына Сямёнаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 9. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Шыкунова Ірына Сямёнаўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 609. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Любанскім раёне
- Памерлі 6 сакавіка
- Памерлі ў 2020 годзе
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Сапрана
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Оперныя спевакі і спявачкі СССР
- Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
- Тэатральныя педагогі Беларусі