Долар ЗША: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
DSisyphBot (размовы | уклад) др r2.5.1) (робат дадаў: vec:Dołaro statunitènse |
др r2.7.1) (робат дадаў: ps:امريکايي ډالر |
||
Радок 171: | Радок 171: | ||
[[pl:Dolar amerykański]] |
[[pl:Dolar amerykański]] |
||
[[pnb:ڈالر]] |
[[pnb:ڈالر]] |
||
[[ps:امريکايي ډالر]] |
|||
[[pt:Dólar dos Estados Unidos]] |
[[pt:Dólar dos Estados Unidos]] |
||
[[qu:Amirikanu dollar]] |
[[qu:Amirikanu dollar]] |
Версія ад 02:15, 10 студзеня 2012
Долар ЗША англ.: United States dollar | |
---|---|
Код ISO 4217 | USD |
Краіна | ЗША |
Абрэвіятура | $ |
Цэнтральны банк | Федэральная рэзервовая сістэма ЗША[d] |
Друк грошай | Bureau of Engraving and Printing[d] |
Амерыканскі долар, долар ЗША (Код валюты: USD) — афіцыйная валюта Злучаных Штатаў Амерыкі. Звычайна ён таксама абрывіяруецца знакамітым значком $, альбо US$, каб адрозніць ад іншых валютаў з назваю «долар». Амерыканскі долар дзеліцца на 100 цэнтаў (скарачэнне — ¢). У абароце ёсць манеты наміналам у 1, 5, 10, 25 і 50 цэнтаў і 1 долар, а таксама банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 долараў.
На сённяшні дзень долар ЗША — найбольш распаўсюджаная і часта выкарысуемая валюта ў сусветнай эканоміцы. У некаторых краінах долар уведзены ў якасці афіцыйнай валюты, амаль усе ўрады захоўваюць частку ці ўсе золата-валютныя рэзервы ў амерыканскіх доларах. На 2005 год у свеце ў звароце было 760 мільярдаў долараў, з якіх толькі адна траціна прыходзілася на Злучаныя Штаты Амерыкі. За дзесяць год з 1995 г. гэтая лічба вырасла ўдвая.
Гісторыя
Назва долара ЗША паходзіць ад іспанскай срэбнай манеты ў 8 рэалаў, што важыла адну унцыю. Манета была вельмі папулярнай сярод амерыканскіх каланістаў, якія называлі яе «іспанскім доларам», назва якога пайшла ад нямецкай манеты падобнага памеру і вагі — талера.
З 1775 у амерыканскіх штатах пачала выпускацца «кантынентальная валюта», дэнамінаваная ў «іспанскіх доларах» і ў валютах асобных штатаў. Кантытентальны долар цярпеў моцную інфляцыю і быў заменены на срэбраны долар па курсе 1 срэбраны долар = 1000 кантынентальных долараў.
Долар быў абвешчаны афіцыйнай валютай Амерыкі Кангрэсам канфедэрацыі Злучаных Штатаў 6 ліпеня 1785 г. Першыя доларавыя манеты былі выпушчаныя Манетным дваром ЗША пасля вайны за незалежнасць. Пэўны час іспанскія і амерыканскія срэбраныя долары хадзілі паралельна ў краіне.
Пасля Першай і Другой Сусветных войнаў ЗША ператварыліся ў вядучую эканоміку свету. Адпаведна, амерыканскі долар здабыў сваю сучасную вагу ў якасці сусветнай валюты.
Міжнародная роля долара
Некаторыя краіны добраахвотна перайшлі на амерыканскі долар у якасці афіцыйнай валюты. Гэты працэс звычайна завецца даларызацыяй. Гэтыя краіны:
- Эквадор (2000)
- Сальвадор (2001)
- Усходні Тымор (2000)
Таксама ў якасці нацыянальнай валюты амерыканскі долар мае хаджэнне ў былых амерыканскіх пратэктаратах у Ціхім акіяне, якія не сталі ўводзіць уласныя нацыянальныя валюты пасля атрымання незалежнасці:
Панама таксама выкарыстоўвае долар ЗША з 1904, хаця мае і ўласную валюту.
Дзве брытанскія залежныя тэрыторыі таксама выкарыстоўваюць амерыканскі долар:
Валюты некаторых краінаў прывязаныя да долара ЗША па пэўным курсе:
Аргентына ўжывала фіксаваны абменны курс песа да долара як 1:1 з 1991 па 2002 гг.
Да амерыканскага даляру быў з 1983 прымацаваны курс Ганконгскага долара як HK$7.8/USD. Курс патакі, валюты Макао, быў прымацаваны да курсу Ганг-Конскага долара як MOP1.03/HKD, і такім чынам праз яго пасрэдніцтва таксама быў прымацаваны да долара ЗША.
Валюты некаторых краінаў Персідскага заліву, як Саудаўскае Аравіі і Кувейта, прымацаваныя да далара з той прычыны, што долар пераважна выкарыстоўваецца ў міжнародным гандлі нафтай.
Кітайскі юань рэнмінбі нефармальна быў прымацаваны да долара ў сярэдзіне 1990-х гадоў па курсе Y8.28/USD. Аналагічна, Малайзія прымацавала свой рынгіт да долара па курсе RM3.8/USD in 1997. 21 ліпеня 2005 г. абедзве краіны змянілі прывязку да долара прывязкаю да кошыка валют.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Долар ЗША
- Федэральная рэзервная сістэма — Цэнтральны банк Злучаных Штатаў
- Манетны двор Злучаных Штатаў Амерыкі
- Бюро гравіроўкі і друку ЗША
- Цікавыя долар. Галерэя банкнот