Мадэрн: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Новая старонка: '{{Значэнні|Мадэрн}} 150px|thumb|[[Альфонс Муха. <br /> Мод Адамс як Жа...' |
др r2.7.1) (робат дадаў: ru:Модерн |
||
Радок 69: | Радок 69: | ||
[[pt:Art nouveau]] |
[[pt:Art nouveau]] |
||
[[ro:Art Nouveau]] |
[[ro:Art Nouveau]] |
||
[[ru:Модерн]] |
|||
[[sc:Art Nouveau]] |
[[sc:Art Nouveau]] |
||
[[sh:Art nouveau]] |
[[sh:Art nouveau]] |
Версія ад 01:24, 4 сакавіка 2012
Мадэ́рн (ад фр.: moderne — сучасны), ар-нуво (фр.: art nouveau, літар. «новае мастацтва»), югендстыль (ням.: Jugendstil — «малады стыль») — мастацкі кірунак у мастацтве, найбольш папулярны ў другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя. Яго характэрнымі асаблівасцямі з'яўляюцца адмова ад прамых ліній і вуглоў на карысць больш натуральных, «прыродных» ліній, цікавасць да новых тэхналогій (напрыклад у архітэктуры), росквіт прыкладнога мастацтва.
Мадэрн імкнуўся спалучаць мастацкія і ўтылітарныя функцыі ствараных твораў, залучыць у сферу прыгожага ўсе сферы дзейнасці чалавека. У іншых краінах завецца таксама: «ціфані» (па імі Л. К. Ціфані) у ЗША, «ар-нуво» і «fin de siècle» (літар. «канец века») у Францыі, «югендстыль» (дакладней, «югендштыль» — ням.: Jugendstil, па назве заснаванага ў 1896 годзе ілюстраванага часопіса Die Jugend) у Германіі, «стыль Сецэсіён» (Secessionsstil) у Аўстрыі, «мадэрн стайл» (modern style, літар. «сучасны стыль») у Англіі, «стыль ліберці» у Італіі, «мадэрнізма» у Іспаніі, «Nieuwe Kunst» у Нідэрландах, «яловы стыль» (style sapin) у Швейцарыі.
Гл. таксама
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мадэрн у выяўленчым мастацтве
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мадэрн у архітэктуры
- Япанізм
- Мадэрнізм
- Постмадэрн
- Танец мадэрн
- Гуцульская сецэстя