Перэгрын Тук: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Біяграфія і ўдзел у падзеях «Валадара Пярсцёнкаў»: clean up, replaced: сьн → сн, . → . using AWB (7893) |
др r2.7.2+) (робат змяніў: uk:Переґрін Тук |
||
Радок 62: | Радок 62: | ||
[[th:เปเรกริน ตุ๊ก]] |
[[th:เปเรกริน ตุ๊ก]] |
||
[[tr:Peregrin Took]] |
[[tr:Peregrin Took]] |
||
[[uk: |
[[uk:Переґрін Тук]] |
||
[[zh:皮瑞格林·圖克]] |
[[zh:皮瑞格林·圖克]] |
Версія ад 01:37, 11 верасня 2012
Перэгрын Тук | |
---|---|
Peregrin Took | |
Варыянты імя | |
Піпін | |
Раса | Хобіт |
Пол | Мужчынскі |
Месца пражывання | Шыр |
Перэгры́н Тук (англ.: Peregrin Took, Пі́пін) — хобіт, персанаж эпасу «Валадар Пярсцёнкаў» Джона Р. Р. Толкіна. Належаў да шляхетнага хобіцкага роду Тукаў. Паплечнік і блізкі сябар Фрода Бэгінса. Воін Гондара. Выратаваў ад спалення Фараміра, брата Бораміра, сына намесніка Гондара Дэнатара II (які і хацеў спаліць яго). У гэтым яму дапамагаў воін Гондара Берагонд. Пасля Вайны Пярсцёнка стаў танам Шыра.
Біяграфія і ўдзел у падзеях «Валадара Пярсцёнкаў»
Перэгрын Тук нарадзіўся ў 2990 г. Т. Э. у сям'і тана Паладзіна II і Эгланціны Тук і з'яўляўся малодшым дзяцёнкам (у яго былі тры старэйшыя сястры — Перліна, Вочыцвета і Душыца) і адзіным сынам. Яго лепшы сябар — Мэрыядак Брэндзібак — з'яўляецца яго стрыечным братам па бацькоўскай лініі.
У 3018 годзе Т. Э., калі Фрода Бэгінс па парадзе Гэндальфа Шэрага ўсё-такі адправіўся ў Рывендэл, выносячы з сабой Пярсцёнак Усяўладдзя, Перэгрын Тук стаў адным з яго спадарожнікаў. На Савеце ў Элранда яго і Мэрыядака Брэндзібака па патрабаванні таго ж Гэндальфа ўключылі ў лік Звяза Пярсцёнка. Усе разам Захавальнікі дабраліся да Парт Галена, дзе Перэгрына і Мэрыядака схапілі оркамі Сарумана, пры гэтым загінуў старэйшы сын намесніка Гондара, Борамір, які абараняў хобітаў. Толькі цудам Перэгрын уратаваўся падчас сваркі оркаў на ўзлессе Фангорна. Там жа ён сустрэўся з энтамі і разам з імі прыняў удзел у знакамітым паходзе воінства энтаў на Ізенгард.
Пасля разгрому Ізенгарда і адхілення Сарумана ад улады Переэгрын воляй выпадку падабраў паланцір, выкінутыя з вежы Артханка Грымам Чарвявустам. Паланцір забраў у яго Гэндальф, аднак, будучы ад прыроды вельмі цікаўным, Перэгрын усё ж такі хітрасцю завалодаў ім і на некаторы час зазірнуў у яго, — тым самым падставіў сябе пад магічны ўдар Цёмнага Валадара Саўрана. Толькі дзякуючы неймавернай хобіцкай стойкасці Піпін не падпарадкаваўся волі Саўрана, аднак Гэндальфу прыйшлося ўзяць яго з сабой з асцярогі, што Саўран пажадае атрымаць дзёрзкага і непакорлівага хобіта жывым.
Гэндальф ўзяў яго з сабой у Гондар, дзе Перэгрын з падзякі да свайго абаронцы, пакойнага Бораміра, паступіў на службу да яго бацькі, намесніка Дэнатара II і стаў — адзіным з вядомых хобітаў — Стражаў Цытадэлі Мінас Цірыта. Дзякуючы Перэгрыну, своечасова папярэдзіўшага Гэндальфа, маг паспеў перашкодзіць звар'яцеламу Дэнатару і выратаваць жыццё малодшаму сыну намесніка, Фараміру.
Пасля разгрому войскаў Мордара на Пеленнорскіх палях Пеэегрын у складзе роханска-гондарскай дружыны прыняў удзел у паходзе да Мараннона і ў Бітве каля Чорнай Брамы, дзе асабіста забіў аднаго з троляў.
З заканчэннем Вайны Пярсцёнка Перэгрын, удастоены ў Гондары рыцарскага звання і прызначаны на пасаду каралеўскага пасланца, вярнуўся ў Шыр, дзе разам з Мэрыядакам узначаліў паўстанне хобітаў супраць дыктатуры Сарумана, які хітрасцю захапіў уладу над краінай. Паўстанне завяршылася пераможнай бітвай ў Прырэчьы, у якім Перэгрын і Мэрыядак выступалі ў якасці палкаводцаў.
У 1914 г. Ч. Э. Перэгрын Тук атрымаў у спадчыну тытул тана. У 1964 г. яны з Мэрыядакам добраахвотна склалі з сябе абавязкі кіраўнікоў сваіх родаў і адправіліся ў падарожжа ў Рохан і ў Гондар. Праз год абодва памерлі ў Гондары і былі пахаваныя ў магільным склепе гондарскіх каралёў і намеснікаў на Рат Дзінен.