Разьба па дрэве: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20: Радок 20:
</gallery>
</gallery>


У народным побыце найбольшае пашырэнне мела трохгранна-выемчатая разьба геаметрычнага характару, якой аздаблялі прылады працы, напрыклад, [[Камянецкія прасніцы]], хатняе начынне, [[посуд]], [[транспартны сродак|транспартныя сродкі]]. З канца [[XIX ст.]] у [[Народнае дойлідства Беларусі|народным драўляным дойлідстве]] пашырылася [[прапілоўка]], якой аздаблялі [[ліштвы]], [[карніз]]ы, [[ганак|ганкі]] (гл. [[Разьба архітэктурная]]), а таксама [[мэбля|мэблю]]. Разьба па дрэве займаюцца многія народныя майстры, прафесіянальныя і самадзейныя мастакі ([[М. Няхай]], [[М. Свіранаў]], [[М. Рышкевіч]] і інш.). Пашыраны ўсё яе віды. Асаблівую папулярнасць набыла [[драўляная скульптура]] ([[І. Супрунчык]], [[А. Маголін]], [[І. Лізура]], [[А. Лавор]], [[Ф. Максімаў]], [[М. Тарасюк]] і інш.).
У народным побыце найбольшае пашырэнне мела трохгранна-выемчатая разьба геаметрычнага характару, якой аздаблялі прылады працы, напрыклад, [[Камянецкія прасніцы]], хатняе начынне, [[посуд]], [[транспартны сродак|транспартныя сродкі]]. З канца [[XIX ст.]] у [[Народнае дойлідства Беларусі|народным драўляным дойлідстве]] пашырылася [[прапілоўка]], якой аздаблялі [[ліштвы]], [[карніз]]ы, [[ганак|ганкі]] (гл. [[Разьба архітэктурная]]), а таксама [[мэбля|мэблю]]. Разьба па дрэве займаюцца многія народныя майстры, прафесіянальныя і самадзейныя мастакі ([[М. Няхай]], [[М. Свіранаў]], [[М. Рышкевіч]] і інш.). Пашыраны ўсё яе віды. Асаблівую папулярнасць набыла [[драўляная скульптура]] ([[Іван Піліпавіч Супрунчык|І. Супрунчык]], [[А. Маголін]], [[І. Лізура]], [[А. Лавор]], [[Ф. Максімаў]], [[М. Тарасюк]] і інш.).


Утылітарна-дэкаратыўныя вырабы і [[сувенір]]ы ў тэхніцы разьбы па дрэве выпускаюць многія прадпрыемствы [[вытворчасць мастацкіх вырабаў|мастацкай прамысловасці]]. У [[1999]] годзе праведзена 1-е Рэспубліканскае свята-конкурс разьбярства «Дрэва жыцця».
Утылітарна-дэкаратыўныя вырабы і [[сувенір]]ы ў тэхніцы разьбы па дрэве выпускаюць многія прадпрыемствы [[вытворчасць мастацкіх вырабаў|мастацкай прамысловасці]]. У [[1999]] годзе праведзена 1-е Рэспубліканскае свята-конкурс разьбярства «Дрэва жыцця».

Версія ад 14:27, 23 лістапада 2016

Разьба́ па дрэ́ве — спосаб апрацоўкі драўніны з дапамогай спецыяльных інструментаў — нажа, разца, сякеры, свердла, пілы і інш.; від мастацкай разьбы. Выкарыстоўваецца пры вырабе прадметаў побыту, посуду, транспартных сродкаў, прылад працы, для упрыгожвання будынкаў, стварэння скульптур, мастацкіх вырабаў і інш.

Вядома са старажытнасці многім народам свету. Шырока вядомы гуцульская (Украіна), багародская разьба  (руск.), абрамцава-кудрынская разьба  (руск.) (Расія), драўляная скульптура Літвы, Польшчы, народаў Афрыкі і інш.

Беларусь

Ананія. Двухбаковы абразок: Прамудрасць стварыла сабе храм; Святы. Каля 1517—1525 гг. Санкт-Пецярбург, Дзяржаўны Рускі музей.

На Беларусі пашырана контурная, выемчатая (пераважна трохгранна-выемчатая), рэльефная, скразная, аб'ёмная разьба па дрэве, сродкамі якой ствараюць скульптуру. Схематычна, умоўна трактаваныя драўляныя фігуркі чалавека і жывёл вядомы з часоў каменнага веку. У IXXIII стст. геаметрычным («Бочкавым») арнаментам аздаблялі грабяні, лыжкі, чарпакі, прылады працы, зброю.

У XIVXVI стст. нізкарэльефнай разьбой аздаблялі інтэр'еры культавых збудаванняў, палацаў, сядзіб, мэблю. Напрыклад, пінскім разьбяром Ананіем створаны двухбаковы абраз «Премудрость созда себе храм. Праздники» (14991525).

У XVIIXVIII стст. гэты від разьбы развіўся ў аб'ёмна-ажурную (гл. Беларуская рэзь). Тагачасная разьба характарызуецца цеснай сувяззю з архітэктурай, у ёй адбіліся пануючыя мастацкія стылі — рэнесанс, барока, ракако, з канца XVIII ст. — класіцызм. Разьбой упрыгожвалі іканастасы, алтары, амбоны, арганы, сцены палацаў і храмаў: іканастас Мікалаеўскай царквы ў Магілёве (16691672), алтары Будслаўскага касцёла бернардзінцаў, Воўпаўскага касцёла Іаана Хрысціцеля, Навамышскага Праабражэнскага касцёла, Порплішчанскай Спаса-Праабражэнскай царквы, створаныя ў XVII ст., а таксама алтары касцёла Гродзенскага кляштара езуітаў, Пінскага касцёла і кляштара францысканцаў XVIII ст. і інш.

У народным побыце найбольшае пашырэнне мела трохгранна-выемчатая разьба геаметрычнага характару, якой аздаблялі прылады працы, напрыклад, Камянецкія прасніцы, хатняе начынне, посуд, транспартныя сродкі. З канца XIX ст. у народным драўляным дойлідстве пашырылася прапілоўка, якой аздаблялі ліштвы, карнізы, ганкі (гл. Разьба архітэктурная), а таксама мэблю. Разьба па дрэве займаюцца многія народныя майстры, прафесіянальныя і самадзейныя мастакі (М. Няхай, М. Свіранаў, М. Рышкевіч і інш.). Пашыраны ўсё яе віды. Асаблівую папулярнасць набыла драўляная скульптура (І. Супрунчык, А. Маголін, І. Лізура, А. Лавор, Ф. Максімаў, М. Тарасюк і інш.).

Утылітарна-дэкаратыўныя вырабы і сувеніры ў тэхніцы разьбы па дрэве выпускаюць многія прадпрыемствы мастацкай прамысловасці. У 1999 годзе праведзена 1-е Рэспубліканскае свята-конкурс разьбярства «Дрэва жыцця».

Літаратура

Спасылкі