Дзед Мароз: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Belahvostau (размовы | уклад) др шаблон |
шаблон |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
[[Image:Дед Мороз.jpg|thumb]] |
[[Image:Дед Мороз.jpg|thumb]] |
||
[[Выява:Grandfather Frost of Belarus.jpg|thumb|Сучасны Дзед Мароз]] |
[[Выява:Grandfather Frost of Belarus.jpg|thumb|Сучасны Дзед Мароз]] |
||
{{Значэнні2|2=Мароз}} |
|||
'''Дзед Мароз''' — персанаж славянскай міфалогіі, увасабленне зімовых маразоў, каваль, які скоўвае ваду. |
'''Дзед Мароз''' — персанаж славянскай міфалогіі, увасабленне зімовых маразоў, каваль, які скоўвае ваду. |
||
Версія ад 01:04, 7 студзеня 2017
Дзед Мароз — персанаж славянскай міфалогіі, увасабленне зімовых маразоў, каваль, які скоўвае ваду.
Напачатку быў злым і жорсткім паганскім боствам. У савецкія часы (з 1930-х гг.) створаны новы вобраз Дзеда Мароза: ён прыходзіць да дзяцей пад Новы год і прыносіць падарункі.
На Беларусі фальклорным зімовым персанажам блізкім да Дзеда Мароза з’яўляецца Зюзя.
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза на Беларусі
З 25 снежня 2003 на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» пачала працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Яна складаецца непасрэдна з маёнтка Дзеда Мароза, доміка Снягуркі, музея Дзеда Мароза, ветрака, чароўнага калодзежа, скульптурных кампазіцый з дрэва — «Дванаццаць месяцаў», «Беласнежка і сем гномаў». На тэрыторыі рэзідэнцыі расце вялікая 120-гадовая яліна (вышыня 40 метраў). На першым паверсе ёсць зала з разным драўляным тронам для прыёмаў. На другім паверсе — спальня з печкай і шырокім драўляным ложкам з сямю падушкамі. На стварэнне ўсіх атрыбутаў маёнтка пайшло больш за 200 кубічных метраў дубу і сасны, для ілюмінацыі выкарыстоўваецца 40 тысяч лямпачак.
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза працуе круглы год з 9.00 да 23.00 гадзін без выхадных дзён. Летам гасцей разам з Дзедам Марозам сустракае Лясная Фея. Паштоўку можна адправіць на адрас: 225063, Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, п/а Каменюкі.
Гл. таксама
Крыніцы
Дзед Мароз на Вікісховішчы |