Ліпская культура: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9: Радок 9:


[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]]
[[Катэгорыя:Археалогія ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Археалогія ва Украіне]]
[[Катэгорыя:Археалогія ва Украіне]]

Версія ад 18:28, 7 верасня 2017

Ліпская культура – археалагічная культура эпохі верхняга (позняга) палеаліту ў межах Валына-Падольскай пліты, датуецца позднамадленскім перыядам (XIX – XII-е тысячагоддзм да н.э.). Назву атрымала ад групы помнікаў на р.Ліпа каля аднайменнага сяла паблізу г. Дубна Ровенскай вобласці (Украіна). Першыя помнікі выяўлены ў 1908 г. (Гарадок). Раскопкі ў 1926 г. праводзіў Л.Савіцкі. Найбольш грунтоўныя даследаванні зроблены В.П.Савічам у 19601963 гг. на стаянках паблізу с.Ліпа і ў 19681979 гг. на стаянцы Кулычоўка каля г. Крамянец Цярнопальскай вобласці. Знойдзены рэшткі жытлаў, косці маманта, насарога, тура, зубра, паўночнага аленя, каня, пясца і іншае, праколка, костка птушкі з насечкамі, косць з атрапаморфнай выявай. Плямёны ліпскай культуры выраблялі крамянёвыя нажы, скрабкі, бакавыя разцы, мікравастрыі і граветы (вузкія пласціны з прытупленым краем), праколкі, масіўныя свердлы і наканечнікі дзідаў, нуклепадобныя сякеры і іншае. Пласціны нарыхтоўваліся з чоўнападобных нуклеусаў своеасаблівай формы. Распрацаваная плямёнамі ліпскай культуры крамянёвая вытворчасць існавала ў наступныя эпохі. Ліпская культура стала вытокам для развіцця больш позняй свідэрскай культуры, помнікі якой распаўсюджаны на поўначы Валыні і захадзе Беларусі, у басейнах Віслы і Нёмана.

Літаратура

  • Ісаенка, У.Ф. Ліпская культура / У.Ф.Ісаенка // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: В.В.Гетаў і іншыя. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. – С. 371.
  • Островский, М.И., Григорьев, Г.П. Липская палеолитическая культура // Советская археология. – 1966. – № 4. – С.
  • Савич, В.П. Пізньопалеолітичне населення Південно-Західної Волині. – Київ, 1975.