Чапунь: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др Artsiom91Bot перайменаваў старонку Вёска Чапунь у Чапунь па-над перасылкай: ВП:НА |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычны перанос катэгорыі |
||
Радок 68: | Радок 68: | ||
[[Катэгорыя:Лелюкінскі сельсавет]] |
[[Катэгорыя:Лелюкінскі сельсавет]] |
||
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна]] |
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Чапунь]] |
Версія ад 17:38, 3 кастрычніка 2017
Вёска
Чапунь
| ||||||||||||||||||||||
Ча́пунь[1] (трансліт.: Čapuń, руск.: Чапунь) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лелюкінскага сельсавета.
Гісторыя
У другой палове 18 стагоддзя вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. Адносілася да Дудскага староства. У 1789 г. 17 аселых гаспадарак, каля 10 валок зямлі.
У 1861 г. 78 рэвізскіх душ. Адносілася да маёнтку Лугамавічы памешчыка Мілеўскага, у складзе Лугамавіцкага сельскага таварыства. У 1866 г. 23 двары, 165 жыхароў, у 1897 г. 41 двор, 311 жыхароў, у 1909 г. 53 двары, 348 жыхароў, 377 дзесяцін зямлі.
У 1921 — 1939 гг. у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 60 двароў, 277 жыхароў.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (71 двор, 396 жыхароў) у Лугамавіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 28 ліпеня 1941 г. да 7 ліпеня 1944 г. акупаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г. створаны калгас «Герой». 3 16 ліпеня 1954 г. цэнтр сельсавету. 3 20 студзеня 1960 г. у Іўеўскім раёне. 3 1954 г. у калгасе «Ленінскі шлях», з 1975 г. у калгасе імя М.І.Калініна, з 1986 г. цэнтр калгаса «Савецкая Беларусь». У 1970 годзе - 381 жыхар.
У 1999 г. 138 двароў, 387 жыхароў.
Славутасці
- Царква Святой Варвары
- Помнік Першай сусветнай вайны нямецкім салдатам
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чапунь
- Чапунь на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Здымкі беларускай вёскі 1916 года прадаюцца за 1 еўра - фота, Наша Ніва, 18 лістапада 2012
- Свіная чума: рэпартаж з Чапуні Ютуб 06.2013