Чырвоная зорка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Replacing Flag_of_Washington,_D.C..svg with File:Flag_of_the_District_of_Columbia.svg (by CommonsDelinker because: File renamed: Criterion 4 (Harmonizing Names of File Set)).
Няма тлумачэння праўкі
Радок 59: Радок 59:
Выява:Naval Ensign of New Zealand.svg|Ваенна-марскі сцяг [[Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]] (1902–цяперашні час)
Выява:Naval Ensign of New Zealand.svg|Ваенна-марскі сцяг [[Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]] (1902–цяперашні час)
Выява:Coat of arms of New Zealand.svg|[[Герб Новай Зеландыі]] (1956–цяперашні час)
Выява:Coat of arms of New Zealand.svg|[[Герб Новай Зеландыі]] (1956–цяперашні час)
Выява:Flag of Transnistria (state).svg|[[Сцяг Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі]] (1991–цяперашні час)
Выява:Flag of Transnistria.svg|[[Сцяг Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі]] (1991–цяперашні час)
Выява:Coat of Arms of the Free Territory of Trieste - Zone B.svg|Герб Свабоднага горада Трыест
Выява:Coat of Arms of the Free Territory of Trieste - Zone B.svg|Герб Свабоднага горада Трыест
Выява:Transnistria-coa.svg|[[Герб Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі]] (1991–цяперашні час)
Выява:Coat of arms of Transnistria.svg|[[Герб Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі]] (1991–цяперашні час)
Выява:Flag of Algeria.svg|[[Сцяг Алжыра]] (1962–цяперашні час)
Выява:Flag of Algeria.svg|[[Сцяг Алжыра]] (1962–цяперашні час)
Выява:Seal of Algeria.svg|[[Герб Алжыра]] (1976–цяперашні час)
Выява:Seal of Algeria.svg|[[Герб Алжыра]] (1976–цяперашні час)

Версія ад 07:29, 19 снежня 2017

Чырвоная зорка
Чырвоная зорка

Чырвоная зорка  () — геральдычны знак, які быў сімвалам Чырвонай арміі[1], прысутнічаў на сцягу і гербе СССР, сцягах і гербах некаторых краін Варшаўскага дагавора, сімволіцы левых арганізацый і рухаў. Ён з'яўляецца адным з элементаў Сцяга Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, эмблем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[2], Узброеных сіл Рэспублікі Казахстан і НВАК, прысутнічае ў якасці элемента на афіцыйных сімвалах некаторых іншых дзяржаў і іх адміністрацыйных адзінак. Ён таксама намаляваны на эмблемах шэрагу спартыўных клубаў, такіх як ЦСКА, і некаторых кампаній, такіх як Heineken (з XIX стагоддзя).

Выкарыстанне сімвала ў Расійскай імперыі

Пяціканцовая зорка з арлом, на вагоне воінскага цягніка, Расійская імперыя, фота Віктара Булы, 1905 год.

Чырвоная зорка звычайна называлася «марсавай зоркай» па імі старажытнарымскага бога вайны Марса. «Марсава» пяціканцовая зорка (але не чырвонага колеру) выкарыстоўвалася ў Рускай арміі. Мікалай I сваім указам ад 1 студзеня 1827 года ўвёў зоркі на эпалетах афіцэраў і генералаў, 29 красавіка 1854 года зоркі былі дададзены на пагоны[3]. У 1904 і 1905 гадах фатограф К. Була, аўтар выдання «Ніва», публікаваў здымкі расійскіх воінскіх цягнікоў, на якіх намалявана пяціканцовая зорка (светлага колеру) з дзяржаўным двухгаловым арлом у цэнтры[4].

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі знакі адрознення ваеннаслужачых Рускай імператарскай арміі былі зменены, пагоны адменены. 21 красавіка 1917 года, загадам па флоце і марскім ведамстве № 150 ваеннага і марскога міністра Часовага ўрада А. І. Гучкова, пагоны заменены нарукаўнымі знакамі адрознення і ўведзена новая кукарда. На ёй пяціканцовая зорка была размешчана па-над разеткай з якарам[3].

Выкарыстанне сімвала ў Савецкай Расіі і СССР

У Савецкай Расіі пад ёй разумелася адзінства сусветнага пралетарыяту ўсіх пяці кантынентаў Зямлі[5]: пяць канцоў зоркі — пяць мацерыкоў планеты. Чырвоны колер — колер пралетарскай рэвалюцыі, ён павінен быў аб'яднаць усе пяць кантынентаў адзінай мэтай і адзіным пачаткам. Вялікая савецкая энцыклапедыя давала такую трактоўку гэтаму сімвалу: «…чырвоная пяціканцовая зорка… — сімвал канчатковай перамогі ідэй камунізму на пяці кантынентах Зямнога шара…». Такім чынам чырвоная зорка — знак Камінтэрна. У аснове сімвала ляжалі ідэі сусветнай рэвалюцыі, сусветнай савецкай рэспублікі і сусветнай дыктатуры пралетарыята.

У савецкай традыцыі Марс сімвалізаваў абарону мірнай працы. Чырвоная зорка размешчана па-над планетай Зямля на гербе СССР. Чырвоная зорка сімвалізавала вызваленне працоўных ад голаду, вайны, галечы і рабства. Маюцца шматлікія звесткі, што першапачаткова чырвоная зорка была павернута двума прамянямі ўгару, а адным уніз, як у свой час размяшчалася старажытнагрэчаская пентаграма. У прыватнасці, накіраваны ўніз адзіны прамень мае зорка на першай савецкай узнагародзе — Ордэне Чырвонага сцяга. Аднак такое размяшчэнне выклікала ў неадукаваных людзей асацыяцыю з рогамі д'ябла, у сімвала з'явілася мянушка «знак антыхрыста». Падобнае ўспрыманне падмацоўвалася жорсткімі ганеннямі на праваслаўную царкву ў першыя гады савецкай улады. Зрэшты, не выключана, што сатанінская інтэрпрэтацыя чырвонай зоркі была прапанавана антысавецкімі сіламі ў рамках ідэалагічнай барацьбы. Ваенны аддзел УЦВК вымушана выдаў масавым тыражом улётку «Глядзі, таварыш, вось Чырвоная Зорка», дзе выкарыстоўвалася выява зоркі з адным прамянём угару і ў форме прытчы тлумачылася яго значэнне. З гэтага моманту арыентацыя сімвала не змянялася[3].

У Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі

Прыход да ўлады бальшавікоў паклаў канец існаванню рускай імператарскай арміі і яе атрыбутаў. Пры стварэнні новай арміі — Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі — патрабавалася вырашыць пытанне і пра знакі адрознення для ваеннаслужачых. Чырвоная зорка як сімвал Чырвонай арміі была прапанавана Ваеннай калегіяй па арганізацыі Чырвонай арміі, стваральнікам эмблемы быў камандуючы Петраградскай ваеннай акругай Канстанцін Ерамееў[6]. Іншыя даследчыкі, спасылаючыся на ўспаміны публіцыста Е. М. Яраслаўскага, сцвярджалі, што аўтарам быў адзін з камісараў Маскоўскай ваеннай акругі М. А. Палянскі, які і прапанаваў чырвоную пяціканцовую зорку з выявай плуга, молата і кнігі. Малюнак атрымаўся некалькі перагружаным і дрэнна чытаўся. Пасля абмеркавання на грамадскай калегіі акругі ў сімвале былі пакінуты толькі молат і плуг[3].

Упершыню пра «чырвоную зорку» згадваецца ў газеце «Известия Всероссийского Центрального Исполнительного Комитета Советов крестьянских, рабочих, солдатских и казачьих депутатов» 19 красавіка 1918 года. Невялікая нататка ў раздзеле «Хроніка» распавядала, што Камісарыятам па ваенных справах зацверджаны чарцёж нагруднага знака для воінаў Чырвонай арміі ў выглядзе чырвонай зоркі з залацістай выявай плуга і молата ў цэнтры. Зорка ўвасобіла ў сабе найстаражытны сімвал абароны. Плуг і молат чыталіся як саюз рабочых і сялян. Чырвоны колер увасабляў рэвалюцыю. Пры афіцыйным зацвярджэнні яе загадам Наркамваена Рэспублікі Л. Д. Троцкім № 321 ад 7 мая 1918 года яна атрымала назву «„марсава зорка“ з плугам і молатам», было абвешчана, што гэты знак пазванае на «прыналежнасць асоб, якія знаходзяцца на службе ў войсках Чырвонай Арміі»[3].

Першапачаткова «Значок чырвонаармейца» насіўся на грудзі, але 15 лістапада 1918 года загадам РВС РСФСР № 773 зорка стала насіцца на галаўных уборах (на месцы размяшчэння раней кукард), нашэнне якой распаўсюдзілася на ваенных маракоў. У загадзе адзначалася: «З гэтага часу рэвалюцыйны знак — Чырвоная зорка з'яўляецца выразам адзінства Чырвонага Флоту і Чырвонай Арміі»[3].

Гістарычныя сцягі, гербы, эмблемы

Сучасныя сцягі і гербы

Лагатыпы брэндаў, кампаній і фірмаў

Чырвоная зорка на замежных узнагародах

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі