Ахрэмаўцы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычны перанос катэгорыі |
др →Спасылкі: + Тэг: рэдактар вікітэксту 2017 |
||
Радок 101: | Радок 101: | ||
{{Commons|Category:}} |
{{Commons|Category:}} |
||
* {{ГБ|http://globus.tut.by/ahremovcy/index.htm}} |
* {{ГБ|http://globus.tut.by/ahremovcy/index.htm}} |
||
* [http://www.belhistory.com/ahrjemaucy-bjalmonty.html Ахрэмаўцы (Бяльмонты)] на Беларускі гістарычны партал. |
|||
{{Ахрэмавецкі сельсавет}} |
{{Ахрэмавецкі сельсавет}} |
||
{{Браслаўскі раён}} |
{{Браслаўскі раён}} |
Версія ад 00:44, 18 ліпеня 2019
Аграгарадок
Ахрэмаўцы
| ||||||||||||||||||||
Ахрэ́маўцы[1] (трансліт.: Achremaŭcy, руск.: Ахремовцы) — аграгарадок у складзе Ахрэмавецкага сельсавету Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі — цэнтр сельсавета, на ўсходнім беразе возера Дрывяты, за 10 км на паўднёвы ўсход ад Браслава, на шашы Браслаў—Глыбокае.
Гісторыя
Назва паходзіць ад прозвішча Ахрэмавічаў, якія валодалі мясцовымі землямі ў 17 стагоддзя З сярэдзіны 18 стагоддзя вёска адносілася да маёнтка Бяльмонты. У 19 — пач. 20 ст. Ахрэмаўцы — вёска Браслаўскай воласці Новааляксандраўскага павета, 300 жыхароў (1903). З 1921 у Польшчы, вёска Браслаўскай гміны, 74 дамы, 360 жыхароў (1931).
Перад вайной у вёсцы жыло 296 чалавек у 93 дварах[2].
У кастрычніку 1943 гітлераўцамі было спалена 84 дамы[2].
Дзейнічала Азяраўскае антыфашысцкага падполле. У 1995 мелася 1549 жахароў, 495 гаспадарак. Цэнтр сельсавета, сядзіба калгаса «Шлях Леніна». У 1976 да в. Ахрэмаўцы была далучана в. Бяльмонты.
Эканоміка
Дзейнічаюць прадпрыемствы: Браслаўскі торфабрыкетны завод, Браслаўскае прадпрыемства па вытворча-тэхнічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі, Браслаўскае прадпрыемства па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні аграпрамысловага комплексу. 7 дзяржаўных і 2 прыватныя крамы, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, 2 лазні, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.
Культура
Працуюць сярэдняя і музычная школы, дзіцячы сад, 2 Дома культуры, бібліятэка.
Выдатныя мясціны
- курганны могільнік Бяльмонты (VIII—X стагоддзі) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000175
- парк Бяльмонты
- Капліца-пахавальня Плятэраў (19 ст.) на каталіцкіх могілках
- Будынак школы (1930-я)
- Брацкая магіла (1944) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000176
- Крыжаўзвіжанскі касцёл (2003)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ а б Ахремовцы (руск.)
Літаратура
- Ахрэмаўцы // Памяць : Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. К. В. Велічковіч і інш. — Мн., 1998. — С. 666.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Шпакоўская, Г. Ахрэмаўцы / Г. Шпакоўская // Народнае слова. — 2005. — 21.8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ахрэмаўцы
- Ахрэмаўцы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Ахрэмаўцы (Бяльмонты) на Беларускі гістарычны партал.