Зора Кіпель: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2: Радок 2:
{{цёзкі2|Кіпель}}
{{цёзкі2|Кіпель}}
{{цёзкі2|Савёнак}}
{{цёзкі2|Савёнак}}
'''Зора Кіпель''', дзяв. '''Савёнак''' ({{ДН|1|7|1927}}, {{МН|Мінск||}} — {{ДС|14|4|2003}}) — беларуская грамадская дзеячка, [[літаратуразнавец]], публіцыстка. Жонка [[Вітаўт Кіпель|Вітаўта Кіпеля]].
'''Зора Кіпель''', дзяв. '''Савёнак''' ({{ДН|1|7|1927}}, {{МН|Мінск||}} — {{ДС|14|4|2003}}, [[Нью-Джэрсі]], [[ЗША]]) — беларуская грамадская дзеячка, [[літаратуразнавец]], публіцыстка. Жонка [[Вітаўт Кіпель|Вітаўта Кіпеля]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Нарадзілася ў Мінску ў сям'і [[Лявон Савёнак|Лявона]] і Апалоніі Савёнкаў. У 1944 г. разам з бацькамі апынулася ў Германіі. Вучылася ў [[Беларуская гімназія імя Янкі Купалы|Беларускай гімназіі імя Я. Купалы]] ў [[Рэгенсбург]]у. Скончыла [[Лювенскі ўніверсітэт]] (1944, [[Бельгія]]) і [[Ратгерскі ўніверсітэт]] ([[ЗША]]).
Нарадзілася ў Мінску ў сям’і [[Лявон Савёнак|Лявона]] і Апалоніі Савёнкаў. У [[1936]]—[[1941]] гадах у сувязі з высылкай бацькі жыла з маці ў [[Крычаў|Крычаве]]. Па вяртанні ў Мінск вучылася ў беларускай школе, потым у настаўніцкай семінарыі. Працавала ў [[Беларуская газета (1941)|«Беларускай газеце»]] і газеце [[Голас вёскі|«Голас вёскі»]].


У [[1944]] г. разам з бацькамі апынулася ў Германіі. Вучылася ў [[Беларуская гімназія імя Янкі Купалы|Беларускай гімназіі імя Я. Купалы]] ў [[Рэгенсбург]]у, потым на медыцынскім факультэце [[Цюбінгенскі ўніверсітэт|Цюбінгенскага ўніверсітэта]]. Арганізатарка беларускага дзявочага [[скаўтынг]]у ў [[Амерыканская зона акупацыі Германіі|Амерыканскай зоне]], стваральніца беларускіх бібліятэк у [[Міхельсдорф]]е і [[Остэргофен]]е.
Доўгі час працавала ў Публічнай бібліятэцы [[Нью-Ёрк]]а, ад 1981 г. была загадчыцай Славянскага аддзела. У 1983 г. скончыла літараруразнаўчы факультэт [[Ратгерскі ўніверсітэт|Ратгерскага ўніверсітэт]]а. Была сябрам Беларускага інстытута навукі і мастацтва ([[БІНіМ]]), Беларуска-амерыканскага задзіночання ([[БАЗА]]), у 1991-95 г. рэдагавала газету [[Беларус (1950)|«Беларус»]]. Адна са старшынь рэдкалегіі аднаго з першых [[Англійска-беларускі слоўнік, 2006|англійска-беларускіх слоўнікаў]].

У [[1949]]—[[1954]] гг. вучылася на хімічным факультэце [[Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт|Лювенскага ўніверсітэта]], які скончыла з дыпломам [[магістр]]а. Сябра [[Саюз беларусаў Бельгіі|Саюза беларусаў Бельгіі]], удзельніца Беларускага студэнцкага хору.

У [[1955]] г. прыехала ў [[ЗША]]. Спачатку працавала ў [[Балтымар]]ы ў лабараторыі Дж. Хопкінса. У [[1956]] г. пабралася шлюбам з [[В. Кіпель|В. Кіпелем]] і пазней пераехала ў [[Рэзерфорд (Нью-Джэрсі)|Рэзерфорд]] ([[Нью-Джэрсі]]). У [[1966]] г. скончыла [[Ратгерскі ўніверсітэт]] (Нью-Джэрсі) са ступенню магістра бібліятэказнаўства і інфармацыйных тэхналогій і пачала працу ў [[Нью-Ёркская публічная бібліятэка|Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы]]. Была адной з ініцыятараў увядзення камп’ютарнай каталагізацыі ў бібліятэчнай сістэме ЗША. У [[1982]] г. заняла пасаду намесніка кіраўніка Славянска-балцкага аддзела бібліятэкі. У [[1986]] г. — скончыла факультэт параўнальнага літаратуразнаўства [[Ратгерскі ўніверсітэт|Ратгерскага ўніверсітэта]].

Сябра [[Амерыканская асацыяцыя славістаў|Амерыканскай асацыяцыі славістаў]]. Сябра [[БАЗА]], у [[1979]]—[[1983]] гг. была сакратаром Галоўнай управы арганізацыі. У 1980-1990-х гг. была рэдактарам і сябрам рэдкалегіі газеты [[Беларус (газета)|«Беларус»]]. [[Рада БНР|Радная БНР]], сябра [[БІНІМ]]а. У [[1998]] г. разам з мужам перадала на захаванне ў [[Нью-Ёркская публічная бібліятэка|Нью-Ёркскую публічную бібліятэку]] ўнікальную калекцыю беларускай эміграцыйнай перыёдыкі, на падставе якой была складзена і выдадзена грунтоўная «Бібліяграфія беларускага і беларусаведнага друку на Захадзе» (першае выданне: [[2003]]—[[2004]] гг, другое — [[2006]] г.). Адна са старшынь рэдкалегіі аднаго з першых [[Англійска-беларускі слоўнік, 2006|англійска-беларускіх слоўнікаў]].


Аўтарка прац па гісторыі Беларусі, старажытнай літаратуры, асвеце. Выдала на англійскай мове ў сваім перакладзе «Беларускага Трышчана» (Нью-Ёрк; Лондан, 1988). Аўтар шэрагу публікацый па беларусазнаўчай тэматыцы. Разам з мужам сабрала велізарную калекцыю беларускіх і беларусазнаўчых выданняў на Захадзе, якая захоўваецца ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы і на падставе якой быў створаны бібліяграфічны даведнік «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе», які выйшаў ужо пасля смерці адной з яго складальніц.
Аўтарка прац па гісторыі Беларусі, старажытнай літаратуры, асвеце. Выдала на англійскай мове ў сваім перакладзе «Беларускага Трышчана» (Нью-Ёрк; Лондан, 1988). Аўтар шэрагу публікацый па беларусазнаўчай тэматыцы. Разам з мужам сабрала велізарную калекцыю беларускіх і беларусазнаўчых выданняў на Захадзе, якая захоўваецца ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы і на падставе якой быў створаны бібліяграфічны даведнік «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе», які выйшаў ужо пасля смерці адной з яго складальніц.
Радок 17: Радок 23:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. Мн., 2002.
* Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. Мн., 2002.
* {{крыніцы/Шматгалосы эпісталярыум|}}

{{Бібліяінфармацыя}}
{{DEFAULTSORT:Кіпель Зора}}
{{DEFAULTSORT:Кіпель Зора}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]

Версія ад 14:49, 31 жніўня 2019

Зора Кіпель
Дата нараджэння 1 ліпеня 1927(1927-07-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 2003(2003-04-14)[1] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Лявон Савёнак
Муж Вітаўт Кіпель
Дзеці Алеся Кіпель
Род дзейнасці літаратуразнаўца, кнігазнавец, бібліятэкарка, публіцыстка, перакладчыца, літаратар
Навуковая сфера публіцыстыка[2], літаратуразнаўства[2], кнігазнаўства[d][2], бібліятэказнаўства[d][2] і перакладніцтва[d][2]
Месца працы
Альма-матар
Член у

Зора Кіпель, дзяв. Савёнак (1 ліпеня 1927, Мінск — 14 красавіка 2003, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларуская грамадская дзеячка, літаратуразнавец, публіцыстка. Жонка Вітаўта Кіпеля.

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску ў сям’і Лявона і Апалоніі Савёнкаў. У 19361941 гадах у сувязі з высылкай бацькі жыла з маці ў Крычаве. Па вяртанні ў Мінск вучылася ў беларускай школе, потым у настаўніцкай семінарыі. Працавала ў «Беларускай газеце» і газеце «Голас вёскі».

У 1944 г. разам з бацькамі апынулася ў Германіі. Вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу, потым на медыцынскім факультэце Цюбінгенскага ўніверсітэта. Арганізатарка беларускага дзявочага скаўтынгу ў Амерыканскай зоне, стваральніца беларускіх бібліятэк у Міхельсдорфе і Остэргофене.

У 19491954 гг. вучылася на хімічным факультэце Лювенскага ўніверсітэта, які скончыла з дыпломам магістра. Сябра Саюза беларусаў Бельгіі, удзельніца Беларускага студэнцкага хору.

У 1955 г. прыехала ў ЗША. Спачатку працавала ў Балтымары ў лабараторыі Дж. Хопкінса. У 1956 г. пабралася шлюбам з В. Кіпелем і пазней пераехала ў Рэзерфорд (Нью-Джэрсі). У 1966 г. скончыла Ратгерскі ўніверсітэт (Нью-Джэрсі) са ступенню магістра бібліятэказнаўства і інфармацыйных тэхналогій і пачала працу ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы. Была адной з ініцыятараў увядзення камп’ютарнай каталагізацыі ў бібліятэчнай сістэме ЗША. У 1982 г. заняла пасаду намесніка кіраўніка Славянска-балцкага аддзела бібліятэкі. У 1986 г. — скончыла факультэт параўнальнага літаратуразнаўства Ратгерскага ўніверсітэта.

Сябра Амерыканскай асацыяцыі славістаў. Сябра БАЗА, у 19791983 гг. была сакратаром Галоўнай управы арганізацыі. У 1980-1990-х гг. была рэдактарам і сябрам рэдкалегіі газеты «Беларус». Радная БНР, сябра БІНІМа. У 1998 г. разам з мужам перадала на захаванне ў Нью-Ёркскую публічную бібліятэку ўнікальную калекцыю беларускай эміграцыйнай перыёдыкі, на падставе якой была складзена і выдадзена грунтоўная «Бібліяграфія беларускага і беларусаведнага друку на Захадзе» (першае выданне: 20032004 гг, другое — 2006 г.). Адна са старшынь рэдкалегіі аднаго з першых англійска-беларускіх слоўнікаў.

Аўтарка прац па гісторыі Беларусі, старажытнай літаратуры, асвеце. Выдала на англійскай мове ў сваім перакладзе «Беларускага Трышчана» (Нью-Ёрк; Лондан, 1988). Аўтар шэрагу публікацый па беларусазнаўчай тэматыцы. Разам з мужам сабрала велізарную калекцыю беларускіх і беларусазнаўчых выданняў на Захадзе, якая захоўваецца ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы і на падставе якой быў створаны бібліяграфічны даведнік «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе», які выйшаў ужо пасля смерці адной з яго складальніц.

Пахавана на Беларусіх могілках у Іст-Брансуіку, штат Нью-Джэрсі[3].

Зноскі

  1. а б Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 18 кастрычніка 2015.
  2. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. РАДАЎНІЦА НА ЧУЖЫНЕ

Літаратура