Гасцілавічы (Лагойскі раён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, абнаўленне звестак
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
др геалакацыя з wikidata
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 14: Радок 14:
|подпіс = Гасцілавіцкая школа
|подпіс = Гасцілавіцкая школа
|lat_dir =
|lat_dir =
|lat_deg =54
|lat_deg =
|lat_min =12
|lat_min =
|lat_sec =
|lat_sec =
|lon_dir =
|lon_dir =
|lon_deg =27
|lon_deg =
|lon_min =55
|lon_min =
|lon_sec =
|lon_sec =
|CoordAddon=
|CoordAddon=

Версія ад 01:35, 8 лістапада 2019

Аграгарадок
Гасцілавічы
Гасцілавіцкая школа
Гасцілавіцкая школа
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
522 чалавекі (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
01774
Паштовыя індэксы
223111
Аўтамабільны код
5
Гасцілавічы на карце Беларусі ±
Гасцілавічы (Лагойскі раён) (Беларусь)
Гасцілавічы (Лагойскі раён)
Гасцілавічы (Лагойскі раён) (Мінская вобласць)
Гасцілавічы (Лагойскі раён)

Гасці́лавічы[1] (трансліт.: Hascilavičy, руск.: Гостиловичи) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Гайна, за 4 км на ўсход ад Лагойска, на шашы Р3. Уваходзіць у склад Лагойскага сельсавета.

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах вёска згадваецца ў 14 ст. як маёнтак у Лагойскім удзельным княстве. У 1395 годзе вялікі князь літоўскі Вітаўт падараваў Гасцілавічы віленскаму ваяводзе Войцеху Манівіду, што ў 1407 годзе было пацверджана навечна. Паводле рэвізіі 1795 года ў вёсцы 23 двары, 170 жыхароў. У 19 ст. вёска, уласнасць Тышкевічаў. У 1811 годзе — 81 рэвіская душа мужчынскага полу, уладанне графа Пія Тышкевіча. У 1833 годзе вёска ў складзе маёнтка Лагойск. У 1844 годзе — 16 двароў, 102 жыхары, уласнасць графа Канстанціна Тышкевіча, мелася карчма, даход з якой складаў 90 рублёў срэбрам. У 1870 годзе — вёска, 73 рэвізскія душы мужчынскага полу, пры рацэ Гайна, у Лагойскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні.

Рака Гайна ў в. Гасцілавічы

Вяскоўцы былі прыхаджанамі Лагойскага праваслаўнага прыхода Свята-Мікалаеўскай царквы. На пачатку 20 ст. — вёска, цэнтр Гасцілавіцкай сельскай грамады, у якую ўваходзілі 18 гаспадарак, што мелі 237,4 дзесяціны зямлі. У 1912 годзе дзейнічала народнае аднакласнае вучылішча. У 1917 годзе ў вёсцы налічвалася 44 двары, 256 жыхароў, на базе народнага вучылішча адкрыта пачатковая школа. Настаўнікам Іванам Бабкоўскім створаны першы на Лагойшчыне культурна-асветніцкі гурток. З 20 кастрычніка 1924 года вёска ў Лагойскім сельсавеце Мінскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Прафінтэрн», працавала кузня. З 1938 года — центр калгаса «8 Сакавіка». У 1941 годзе налічвалася 90 двароў, 450 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 2 двары, загубілі 4 жыхара, 15 вяскоўцаў загінулі на фронце, 11 — у партызанскай барацьбе. У 1969 годзе налічвалася 120 двароў, 391 жыхар. З 2006 года цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства СК «Лагойскі».

Насельніцтва

  • 2008 г. — 522 чал.
  • 2003 г. — 478
  • 1969 г. — 391
  • 1945 г. — 450
  • 1917 г. — 256
  • 1844 г. — 102
  • 1795 г. — 170

Інфраструктура

У вёсцы працуе сярэдняя школа, дзіцячы сад, сельскі дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аўтазаправачная станцыя, крама, вясковы стадыён. З'яўляюцца цэнтрам сельскагаспадарчага прадпрыемства СК «Лагойскі» філіяла РДУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт».

Помнікі

Курганны могільнік

За 3 км на поўнач ад вёскі, ва ўрочышчы Тур'я (былы хутар), у лесе 9 насыпаў дыяметрам 8 — 10 м, вышынёй 1,2 м. Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000244. Прысвоена 3 катэгорыя каштоўнасці. Ахоўваецца дзяржавай[2].

Вядомыя выхадцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Напісана паводле інфармацыі з афіцыйнага сайту грамадскага аб'яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры»

Спасылкі