Міхаіл Фёдаравіч Дзячко: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: арфаграфія, перанесена: ўнутранных → ўнутраных, унутранных → унутраных з дапамогай AWB
ілюстрацыя
Радок 3: Радок 3:
|беларускае імя = Міхаіл Фёдаравіч Дзячко
|беларускае імя = Міхаіл Фёдаравіч Дзячко
|арыгінал імя =
|арыгінал імя =
|дата нараджэння = 1912
|дата нараджэння =
|месца нараджэння =
|месца нараджэння =
|дата смерці = 29.10.1987
|дата смерці =
|месца смерці =
|месца смерці =
|тытул = [[Міністэрства ўнутраных спраў БССР|Міністр унутраных спраў БССР]]
|тытул = [[Міністэрства ўнутраных спраў БССР|Міністр унутраных спраў БССР]]
Радок 16: Радок 16:
|папярэднік = [[Міхаіл Іванавіч Баскакаў|Міхаіл Баскакаў]]
|папярэднік = [[Міхаіл Іванавіч Баскакаў|Міхаіл Баскакаў]]
|пераемнік = [[Міхаіл Іванавіч Баскакаў|Міхаіл Баскакаў]]
|пераемнік = [[Міхаіл Іванавіч Баскакаў|Міхаіл Баскакаў]]
|партрэт =
|партрэт = Міхаіл Фёдаравіч Дзячко.jpg
|шырыня = 150
|подпіс =
|подпіс =
|мянушка =
|мянушка =

Версія ад 16:59, 26 ліпеня 2021

Міхаіл Фёдаравіч Дзячко
Сцяг Міністр унутраных спраў БССР
9 чэрвеня 1953 — 21 ліпеня 1953
Папярэднік Міхаіл Баскакаў
Пераемнік Міхаіл Баскакаў

Нараджэнне 1912
Смерць 29 кастрычніка 1987(1987-10-29)
Адукацыя
Месца працы
Ваенная служба
Гады службы 19301958
Прыналежнасць  СССР
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Палкоўнік дзяржаўнай бяспекі
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі

Міхаі́л Фё́даравіч Дзячко́ (1912, г. Петрыкаў, Мазырскі павет, Мінская губерня — 29 кастрычніка 1987, Мінск) — савецкі супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі, былы міністр унутраных спраў Беларускай ССР, палкоўнік дзяржаўнай бяспекі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і цесляра. Беларус. У КП(б)Б з сакавіка 1939 года (выключаны 25 мая 1959 года Мінскім абкамам КПБ за «парушэнні сацыялістычнай законнасці»).

Навучаўся ў Петрыкаўскай школе 2 ступені, у 1937 годзе скончыў Беларускі інстытут масавага завочнага навучання пры ЦК КП(б)Б.

У 1930 годзе працаваў на пасадах адказнага сакратара Петрыкаўскага гарвыканкама і загадчыка спецчасткай леспрамгаса.

У органах АДПУ-НКУС-НКДБ-МДБ-МУС-КДБ з лістапада 1930 года: у Мазырскім акруговым аддзеле АДПУ-НКУС, Палескім абласным упраўленні НКУС, НКУС БССР. У гады Вялікай Айчынная вайны служыў у органах НКУС Паўднёва-Уральскай ваеннай акругі.

27 лістапада 1943 года быў адкамандзіраваны ў НКДБ БССР і прызначаны начальнікам аддзела УНКДБ Гомельскай вобласці, з сакавіка 1944 года начальнік 1-га ўпраўлення НКДБ БССР, са студзеня па ліпень 1945 года начальнік штаба Апарата ўпаўнаважаных НКУС па 2-му Беларускаму фронту, да сакавіка 1953 года кіраваў 1-ым і 2-ім упраўленнямі НКДБ-МДБ БССР.

6 красавіка 1953 года быў прызначаны намеснікам міністра унутраных спраў БССР, неўзабаве стаў міністрам, але хутка зноў стаў намеснікам міністра.

15 чэрвеня 1954 года быў прызначаны 1-м намеснікам старшыні КДБ пры СМ БССР. 29 ліпеня 1958 года быў звольнены «па фактах дыскрэдытацыі».

Выведзены з кандыдатаў у члены ЦК КПБ 29 кастрычніка 1958 года «за грубыя парушэнні сацыялістычнай законнасці».

Узнагароды

Літаратура