Заходняя Бенгалія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: ru:Западная Бенгалия
др робат Дадаем: be-x-old:Заходняя Бэнгалія
Радок 21: Радок 21:
[[ang:West Bengal]]
[[ang:West Bengal]]
[[ar:بنغال الغربية]]
[[ar:بنغال الغربية]]
[[be-x-old:Заходняя Бэнгалія]]
[[bg:Западна Бенгалия]]
[[bg:Западна Бенгалия]]
[[bh:पश्चिम बंगाल]]
[[bh:पश्चिम बंगाल]]

Версія ад 20:22, 11 жніўня 2010

Заходняя Бенгалія (англ.: West Bengal), штат на ўсходзе Індыі, на ўзбярэжжы Бегальскага заліва. Займае 18-е месца сярод штатаў па плошчы (88 752 км2) і 4-е па насельніцтву (90,3 млн. чалавек, 2010). Адміністрацыйны цэнтр — Кольката. Гранічыць з Бангладэш, Бутанам, Непалам, штатамі Асам, Сікім, Арыса, Джхаркханд, Біхар. Кіруючая партыя (на працягу трох дзесяцігоддзяў) — Камуністычная партыя Індыі (марксісцкая).

Геаграфія

Горы на поўначы штата

Заходняя Бенгалія прасціраецца ад Гімалаяў на поўначы да Бенгальскага заліва на поўдні. Ганг — галоўная рака рэгіёна, меншыя рэкі — Дамадар, Аджай і Кангсабаці.

Эканоміка

Чайныя палеткі Дарджылінга

Заходняя Бенгалія з'яўляецца трэцім па велічыні ўклада донарам дзяржаўнага бюджэту Індыі. Галоўны сектар эканомікі штата па частцы занятасці — сельская гаспадарка (рыс, пшаніца, тытунь, фасоль, джут). Значнае месца ў сельскагаспадарчай прадукцыі штата займае высакаякасны чай, асабліва з раёна Дарджылінг. Па долі ў ВУП першае месца займае сектар паслуг (51%), абганяючы сельскую гаспадарку (27%) і прамысловасць (22%). Прамысловасць сканцэнтравана ў раёне Колькаты і (здабываючая) ў багатых мінеральнай сыравінай заходніх прадгор'ях.

Насельніцтва

Пераважная большасць насельніцтва — бенгальцы. Афіцыйныя мовы — бенгальская і англійская, шырока распаўсюджаная хіндзі, у раёне Дарджылінг гавораць па-непальску. Індуізм спавядае 72,5% насельніцтва, іслам — 25,2% (2001).

У Сеціве