Герб Расіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Герб Расіі — адзін з галоўных дзяржаўных сімвалаў Расіі, нароўні з сцягам і гімнам.

Герб Расійскай Федэрацыі[правіць | правіць зыходнік]

Герб Расійскай федэрацыі быў зацверджаны ўказам Прэзідэнта 30 лістапада 1993 года, неўзабаве пасля роспуску Вярхоўнага Савета РФ. Ён замяніў сабою герб СССР і герб РСФСР пасля распаду СССР, а за ўзор быў узяты герб Расійскай імперыі

У цэнтры выяўлены герб МасквыГеоргій Пераможца, які забівае кап'ем змея. Тры кароны увасабляюць суверэнітэт як усёй Расійскай федэрацыі, так і яе частак, суб'ектаў федэрацыі. Скіпетр з дзяржавай, якія двухгаловы арол трымае ў лапах, сімвалізуюць дзяржаўную ўладу і адзіную дзяржаву[1].

Знешні выгляд герба зацверджаны федэральным канстытуцыйным законам «Аб Дзяржаўным гербе Расійскай Федэрацыі» у 2000 годзе. Закон дапушчае ўзнаўленне (паказ) герба без геральдычнага шчыта ў выглядзе аднаго двухгаловага арла, а таксама ў аднаколерным варыянце.

Рознае[правіць | правіць зыходнік]

Арцеміем Лебядзявым было заўважана, што скіпетр, які арол трымае ў правай лапе, увянчаны невялікім двухгаловым арлом, які, у сваю чаргу, таксама трымае скіпетр і г.д. да бясконцасці. Падобная фрактальнасць з'яўляецца ўнікальнай для геральдыкі. Двухгаловы арол, як вядома, прыйшоў на рускую зямлю з Візантыі, дзе ён сімвалізаваў адзінства імператара і патрыярха.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Дзяржаўны герб РФ на сайце «Дзяржаўная сімволіка»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]